З пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 28 верасня

Общество

28 верасня ў вялікай зале райвыканкама адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое праводзіў яго старшыня М. В. Морхат. На нараду былі запрошаны члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый, устаноў райцэнтра, сельскагаспадарчых арганізацый, кіраўнікі аддзелаў і галоўныя спецыялісты райспажыўтаварыства.
З дакладам аб рабоце Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства па выкананні прагнозных паказчыкаў і фінансавым стане арганізацыі выступіў старшыня праўлення А. Д. Далецкі. Кіраўніка дапоўнілі справаздачамі галоўныя спецыялісты райспажыўтаварыства. Сваімі думкамі па бачанню сітуацыі ў арганізацыі падзяліліся намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза М. А. Чарнушэвіч і першы намеснік старшыні праўлення Віцебскага аблспажыўсаюза В. А. Шуляк.
З дакладам аб мерах па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці і сацыяльнай адаптацыі асоб, што маюць судзімасць, выступіў старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Шаркаўшчынскага РАУС Д. М. Чапулёнак.
Намеснік старшыні райвыканкама М. Г. Ясюкевіч азнаёміў прысутных з ходам выканання рашэння райвыканкама ад 25.05.2012 г. № 336 “Аб выніках ацяпляльнага перыяду 2011—2012 гадоў і задачах па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2012—2013 гадоў”.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *