Лукашэнка аб мерах адносна COVID-19: калі б спыніліся, мы ніколі не аднавілі б нашу эканоміку

Актуальное

000019_1592818814_88729_big

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што калі б у краіне была спынена эканоміка і вытворчасці ў выніку рэагавання на пандэмію каранавіруса, то аднавіць іх у ранейшых маштабах ужо не ўдалося б ніколі. Такое меркаванне ён выказаў сёння ў час сустрэчы з воінскім калектывам 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Калі б спыніліся, мы ніколі не аднавілі б нашу эканоміку. Мы разумелі, што ў нас экспартна арыентаваная эканоміка. Мы разумелі, што справімся, арганізацыя нашай дзяржавы дазваляе гэта зрабіць», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі змагаюцца з вірусам ачагова і не пайшлі на масавую ізаляцыю насельніцтва і спыненне вытворчасцей. Гэтаму садзейнічала ў тым ліку сістэма аховы здароўя, шырокая сетка інфекцыйных бальніц, якую ў Беларусі не знішчылі па прыкладу некаторых краін. «Мы не дапусцілі разбурэння сістэмы аховы здароўя. Яна вытрымала. І мы пачалі вымываць, вычышчаць бальніцы», — дадаў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у свеце пачынае спраўджвацца прагноз Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які раней сказаў, што калі не пачаць працаваць, то можа памерці больш людзей, чым ад самога віруса. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: і ў Беларусі ў большасці людзей наступае разуменне, што выбраны ў краіне шлях рэагавання быў правільным.

«Эканоміка пачынае аднаўляцца, у нас ёсць пэўны запас», — сказаў Прэзідэнт. Ён растлумачыў, што ў другім выпадку нішы беларускіх кампаній на сусветных рынках проста занялі б іншыя і ў ранейшых маштабах аднавіць вытворчасці і эканоміку наўрад ці ўдалося б.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, як ўнікаў у нюансы работы і ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю ўрачоў у эпідперыяд. «Я павінен бачыць, што адбываецца. Я даручаў генералу Раўкову (дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў. — Заўвага БЕЛТА) сфарміраваць некалькі атрадаў з нашых ваенных інфекцыяністаў і паслаў іх у гэтыя чырвоныя зоны, каб яны бачылі, як лячыць (усякае можа адбыцца), але галоўнае, каб яны мне далажылі, як цывільныя лечаць. Я ўдзячны тым людзям (гэта ў асноўным мужыкі былі), якія пайшлі ў гэтыя зоны. Вельмі дастойна адпрацавалі і мяне прафінфармавалі аб сістэме лячэння і адказнасці нашых цывільных урачоў!» — адзначыў Прэзідэнт.

Ён дадаў: тых ваеннаслужачых, якія сутыкнуліся з вірусам, потым ужо ў асноўным лячылі сіламі гэтых урачоў на базе ваеннай медыцыны