22 чэрвеня паўсюдна ў краіне адзначалася жалобная дата — Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У Шаркаўшчыне старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, іншыя спецыялісты райвыканкама, работнікі арганізацый і ўстаноў райцэнтра ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць пра загінуўшых.
Сяргей РАЙЧОНАК.