23 чэрвеня намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі сустрэўся з калектывам ААТ “Ельня-Агра”

Общество

IMG_0909 (Копировать)

23 чэрвеня намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Васілеўскі сустрэўся па месцы жыхарства з кіраўніцтвам, спецыялістамі і работнікамі ААТ “Ельня-Агра”.

У часе сумеснай гутаркі Юрый Анатольевіч агучыў прысутным інфармацыю пра асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, Віцебскай вобласці і нашага раёна. Былі разгледжаны пытанні сельскагаспадарчай тэматыкі, прадпрымальніцтва, спажывецкага рынку, будаўніцтва. Больш падрабязна намеснік кіраўніка раёна спыніўся на пытаннях развіцця сацыяльнай сферы, дзе расказаў пра стан спраў у галіне аховы здароўя, культуры, адукацыі.

IMG_0905 (Копировать)Надзвычай актуальнай тэматыкай у цяперашні час з’яўляюцца пытанні добраўпарадкавання гарадскога пасёлка і сельскіх населеных пунктаў. Як падкрэсліў Юрый Анатольевіч, насельніцтва павінна дапамагаць прадпрыемствам і арганізацыям у справе навядзення парадку на зямлі, праводзіць абкос вытворчых аб’ектаў, прыватных домаўладанняў.

Жыхароў населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі ААТ “Ельня-Агра”, непакоіць стан пясчана-гравійнага пакрыцця мясцовых дарог, якія вельмі рэдка грэйдзіруюцца. Юрый Анатольевіч запэўніў грамадзян, што гэта праблема будзе вырашана станоўча ўжо ў бліжэйшы час.

Сяргей РАЙЧОНАК.