27 чэрвеня згодна з распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Ламака ў Шаркаўшчынскім раёне прайшоў суботнік. Прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў займаліся навядзеннем парадку на тэрыторыі гарадскога пасёлка і сельскіх населеных пунктаў. Сярод праведзеных работ: абкос травы, уборка смецця, пафарбоўка ды іншае.
Сродкі, заробленыя у дзень правядзення раённага суботніка, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне Шаркаўшчыны і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.