У Беларусі выздаравелі і выпісаны 47 553 пацыенты з COVID-19

Актуальное

000022_1593607094_89088_bigУ Беларусі на 1 ліпеня выздаравелі і выпісаны 47 553 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 62 424 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 013 056 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 398 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.