У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у гарадскім пасёлку адбыўся ўрачысты мітынг каля помніка на цэнтральнай плошчы. А вечарам на адкрытай пляцоўцы каля раённага Дома культуры прайшоў святочны канцэрт «Радзіме дарагой прысвячаецца”. Для жыхароў гарадскога пасёлка і гасцей райцэнтра свае песенныя і танцавальныя нумары падарылі работнікі РЦК і ўстаноў культуры раёна. А завяршылася мерапрыемства акцыяй “Спяём гімн разам”, калі артысты сумесна з гледачамі выканалі гімн нашай краіны. Сонечнае і пагоднае надвор’е спрыяла добраму і вясёламу настрою ўсім, хто ў той вечар прыйшоў на канцэрт.
Сяргей РАЙЧОНАК.











































