Рэканструкцыя і будаўніцтва малочнатаварных ферм — сёння гэта актуальнае пытанне. Шмат увагі яму ўдзяляецца ў Шаркаўшчынскім раёне.
У чацвер, 4 кастрычніка, у вялікай зале райвыканкама адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На парадку дня — рэканструкцыя і будаўніцтва МТФ. Старшыня райвыканкама М. В. Морхат паставіў канкрэтныя задачы кіраўнікам арганізацый і служб, якія непасрэдна задзейнічаны ў гэтым працэсе. Мечыслаў Віктаравіч выказаў незадаволенасць тэмпамі рэканструкцыі і будаўніцтва. Кіраўнік раёна запатрабаваў паскорыць тэмпы, вырашыць пытанні з афармленнем усёй неабходнай дакументацыі, своечасова заключаць дагаворы і завозіць будаўнічыя матэрыялы. Падчас пасяджэння некаторым кіраўнікам было ўказана на яўныя недахопы ў іх рабоце, а таксама на пралікі, дапушчаныя з-за нядобрасумленнасці ў выкананні службовых абавязкаў.
У суботу, 6 кастрычніка, па ініцыятыве старшыні райвыканкама М. В. Морхата адбыўся выязны штаб па рэканструкцыі і будаўніцтву ферм. Нарада распачалася ў малой зале Дома Саветаў. На яе былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама служб райвыканкама, якія задзейнічаны ў названай сферы. З першых хвілін размова набыла прынцыповы характар. Кіраўнік раёна задаваў канкрэтныя пытанні. На жаль, не на ўсе з іх давялося пачуць адказы. Мечыслаў Віктаравіч адразу адзначыў, што рэканструкцыя і будаўніцтва ферм — гэта задача, якая пастаўлена Прэзідэнтам, урадам і губернатарам. А гэта азначае, што павінна быць выканана любой цаной. Па словах М. В. Морхата, часу на раскачку няма. Усім — пачынаючы ад намеснікаў старшыні, заканчваючы рабочымі-будаўнікамі — трэба сканцэнтравацца на выкананні пастаўленай задачы. Для гэтага неабходна, каб усе службы і арганізацыі працавалі зладжана і, як кажуць, у адной звязцы. Адказным асобам, якія займаюцца рэканструкцыяй і будаўніцтвам, неабходна думаць на перспектыву. Ні ў якім разе недапушчальна, каб па нейкіх прычынах на аб’ектах прастойвала тэхніка ці людзі. Патрабаванне кіраўніка раёна наступнае — павялічыць на будаўнічых пляцоўках рабочы дзень, працаваць без выхадных. На аб’ектах павінны заўсёды прысутнічаць адказныя асобы, каб сачыць за тэмпам і якасцю работ.
У малой зале райвыканкама былі заслуханы справаздачы прадстаўнікоў гаспадарак, дзе вядуцца будаўнічыя работы. Пра іх ход расказалі дырэктары ААТ “Княж” В. У. Крыўка, ААТ “Ельня” М. М. Якімовіч, ААТ “Жвіранка” А. П. Пальчэх, в. а. дырэктара ААТ “Юдыцына” У. М. Віршута, намеснік дырэктара ААТ “Агратэхсэрвіс” С. І. Чапроўскі.
Старшыня райвыканкама падрабязна разгледзеў ход спраў на кожным аб’екце. М. В. Морхат выказаў шмат заўваг кіраўнікам. Былі агучаны ўсе прычыны, па якіх работы вядуцца з прамаруджваннем. Кіраўніка раёна цікавіла, чаму не ўсе фінансавыя сродкі асвоены, чаму не гатова ўся дакументацыя, чаму не былі своечасова заключаны дагаворы з будаўнічымі заводамі і арганізацыямі на пастаўку неабходных будматэрыялаў?
Мечыслаў Віктаравіч паставіў задачу: да 15 кастрычніка павінны быць здадзены ўсе пляцоўкі пад мантаж. Таксама былі агучаны тэрміны завяршэння работ на кожным этапе. Па словах кіраўніка раёна, улада садзейнічае будаўніцтву — выдзяляюцца сродкі, працоўныя рэсурсы, тэхніка. Таму трэба ўсімі сіламі выканаць пастаўленыя задачы. А гэта, у сваю чаргу, дасць адчувальны штуршок для развіцця мяса-малочнай прамысловасці краіны і, у прыватнасці, сельскагаспадарчай галіны нашага раёна.
М. В. Морхат паставіў канкрэтныя задачы адказным асобам сельгаспрадпрыемстваў, а таксама тым арганізацыям, якія задзейнічаны ў рэканструкцыі і будаўніцтве — ПМК-68 (А. Ф. Хліманкоў), ДРБУ-131 (В. В. Багінскі), РЭС (В. А. Шарыпа), ПМС (А. С. Дзіковіч).
Канкрэтная размова вялася непасрэдна на аб’екце — будоўлі МТФ у Каўшэлева, куды накіраваліся ўдзельнікі штаба. Там работы вяліся пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ААТ “Жвіранка” па будаўніцтву П. Ф. Пальчэха і намесніка па вытворчасці А. З. Цімафеева.
На момант наведвання на аб’екце вялася падсыпка грунту. Па словах А. З. Цімафеева, была задзейнічана ўласная тэхніка — два МАЗы, пагрузчык “Амкадор”, а таксама дапамагалі прадстаўнікі ААТ “Агратэхсэрвіс”, якія працавалі на трох МАЗах, экскаватары і бульдозеры.
П. Ф. Пальчэх адзначыў, што неабходныя будматэрыялы завезены, арганізавана дастаўка тых матэрыялаў, якіх не хапае. “Прастоеў з-за гэтага не будзе!”, — упэўнена заявіў намеснік дырэктара. Нагадаю, што Павел Фёдаравіч Пальчэх прызнаны майстар у будаўнічай сферы. Пад яго кіраўніцтвам узведзена шмат сельгасаб’ектаў у ААТ “Жвіранка”. Гэта акалічнасць дае надзею, што МТФ у Каўшэлева будзе пабудавана ў вызначаны час.
Аляксандр БАРЫЛА
Ну и дадолбался! То рейка не туда повернута, то брюки не те одеты. Полнейший бред. Онегин был трутень и бабник как и все его общество. А на месте руководителей предприятий я выезжая на стройку просто одел бы спецодежду (кстати она у их должна быть для посещения объектов)Так что все в норме,обычная рабочая обстановка. Фагота нужно свозить на любую новостройку Шарковщинского района, интересно было бы посмотреть как он чешет репу смотря на свой глянец прогуливаясь по нашей жирной земельке, особенно в непогоду…
andrey, но ведь они же руководители района и двух крупных предприятий. Они должны пример показывать своим подчиненным, в том числе и своим внешним видом и выглаженными брюками! Ведь по ним, по их виду люди судят и о власти в целом! Поэтому негоже в их статусе и положении быть в любом месте, подчеркиваю в любом общественном месте в таком виде.
Андрей, мне всегда в таких случаях вспоминается отрывок из «Евгения Онегина» А. С. Пушкина:
-Быть можно дельным человеком / И думать о красе ногтей.
А ведь это написано в начале 19 века почти 200 лет назад, а как актуально…
ну напэўна ж, яны не на конкурс прыгажосці прыехалі
Посмотрите на первую фотографию, на которой председатель райисполкома, начальники ДРСУ 131 и ПМК 68. Вопрос: Когда они в последний раз они гладили свои брюки? В каком году?
Прикольно смотрятся с линейками на дороге начальник отдела архитектуры райисполкома и начальник Шарковщинского УКСА.