
15 кастрычніка ў Шаркаўшчынскім РАУС адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Мечыслава Віктаравіча Морхата з калектывам міліцыі. Кіраўнік раёна даў ацэнку рабоце вартавых правапарадку. Мечыслаў Віктаравіч адзначыў станоўчыя зрухі па выніках работы за 9 месяцаў бягучага года. Было ўказана на недахопы, акрэслены накірункі працы, якім трэба ўдзяліць больш увагі.
Падчас сустрэчы адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў міліцыі за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў у перыяд правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта адзначаны начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Пётр Антонавіч Пачкоўскі (на здымку). Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена начальніку аддзялення крымінальнага вышуку Уладзіміру Валер’евічу Катовічу і старшаму ўчастковаму інспектару аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Юрыю Часлававічу Казарыну. Дарэчы, У. В. Катовіч адзначаны Ганаровай граматай МУС у сувязі з прафесійным святам — Днём крымінальнага вышуку.
Начальнік РАУС Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў уручыў Грамату УУС Віцебскага аблвыканкама старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Васілію Вандалінавічу Згірскаму.
Аляксандр БАРЫЛА