Адкрыты дыялог “Беларусь: учора, сёння, заўтра”

Актуальное

IMG_2094 (Копировать)На мінулым тыдні ў глядзельнай зале раённага Цэнтра культуры адбыўся адкрыты дыялог “Беларусь: учора, сёння, заўтра”, арганізатарам якога з’ўляўся райкам БРСМ і яго першы сакратар Міхаіл Пугаўка.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты маладзёжнага руху прадпрыемстваў і ўстаноў гарадскога пасёлка, а таксама члены раённай ветэранскай арганізацыі на чале са старшынёй Галінай Філатавай.
У пачатку Міхаіл Пугаўка з дапамогай відэаслайдаў расказаў пра перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Многім вядома, што Міхаіл Часлававіч па кваліфікацыі з’яўляецца настаўнікам гісторыі. Таму ён падрабязна растлумачыў аўдыторыі пра асноўныя этапы развіцця Беларусі з ХІ стагоддзя і да пачатку 1990-х гадоў.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома данесла да прысутных інфармацыю пра сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны з 1994 года і да сённяшніх дзён. Людміла Уладзіміраўна прыводзіла дакументальныя прыклады, якія сведчаць пра тое, што эканоміка нашай дзяржавы імкліва развіваецца, упэўнена рухаецца наперад. Тое ж адбываецца і ў сацыяльным жыцці грамадства. Станоўчыя тэндэнцыі назіраюцца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, з кожным годам расце нараджальнасць у краіне, зніжаецца смяротнасць, павышаецца дабрабыт яе жыхароў.
Мерапрыемства праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, таму любы жадаючы мог выказаць сваё ўласнае стаўленне да тых падзей, якія цяпер адбываюцца ў рэспубліцы. Прадстаўнікі старэйшага пакалення і маладзёжныя актывісты разам абмяркоўвалі пытанні, якія найбольш хвалююць грамадства, выказвалі свае меркаванні ў вырашэнні тых або іншых праблем і задач. У рэшце рэшт абодва бакі прыйшлі да агульнай высновы, што наша краіна, якая атрымала ў пачатку 1990-х гадоў незалежнасць, рухаецца ў правільна абраным накірунку. І ўсе тыя станоўчыя пераўтварэнні, якія адбываюцца ў рэспубліцы, накіраваны дзеля дабрабыту кожнага з нас.
Напрыканцы мерапрыемства работнікі раённай бібліятэкі правялі з прысутнымі краязнаўчую віктарыну.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2097 (Копировать) IMG_2106 (Копировать) IMG_2117 (Копировать) IMG_2122 (Копировать)