Дзе шаркаўчане купляюць аўтазапчасткі і рамантуюць свае аўтамабілі. Апытанне аўтааматараў

Актуальное

Не сакрэт, што аўтамабіль для большасці з нас даўно ператварыўся з прадмета раскошы ў неабходны ў паўсядзённым жыцці сродак для перамяшчэння. Колькасць аўтамабілістаў і машын у Беларусі за апошнія гады значна вырасла. Не выключэнне тут і Шаркаўшчына. Але машыны, як і ўсё астатняе, патрабуюць догляду і ламаюцца. У сувязі з гэтым мы прапанавалі шаркаўчанам адказаць на наступныя пытанні:
1. Дзе вы набываеце запчасткі для свайго аўтамабіля?
2. Дзе вы рамантуеце свай аўтамабіль?

Артур Маяк, інструктар па працатэрапіі ТЦСАН, г.п. Шаркаўшчына
— Запчасткі для сваёй машыны звычайна купляю ў магазіне «Пелікан», у магазіне «Аўтазапчасткі» насупраць «Беларусбанка». Калі чагосьці не знаходжу ў нас, еду ў Глыбокае. Свой Опель-Вектра 1990 года купіў 3 гады назад. Машына часта ламалася, давялося шмат з ёй  павазіцца. Увогуле, стараюся па магчымасці ўсе рамонтныя работы праводзіць сам. Можна сказаць, што за тры гады сам перабраў усю машыну. А нашым станцыям тэхнічнага абслугоўвання, калі шчыра, не давяраю, не задавальняюць ўзровень падрыхтаванасці персаналу і адносіны да кліентаў.

Уладзімір Пундзіс, гукааператар РДК, г.п. Шаркаўшчына
— У мяне Мазда-Прэмасі 2000 года. Канешне, у кожнай машыны свой век, надыходзіць час, штосьці пачынае ламацца. Пакуль, праўда, сур’ёзных паломак не было. А з дробнымі па сіле магчымасцяў стараюся справіццца сам ці звяртаюся па дапамогу да сяброў, якія разбіраюцца ў машынах. Неабходнае для машыны набываю ў магазіне «Аўтазапчасткі» насупраць «Беларусбанка». А яшчэ замаўляю праз Інтэрнэт у інтэрнэт-магазінах і тады прашу сяброў прывезці іх з Мінску.

Наталля Рудак, фельчар хуткай медыцынскай дапамогі:
— 4 гады з’яўляюся вадзіцелем аўтамабіля “Citroen Xantia”. Улічваючы стан нашага дарожнага пакрыцця, ужо неаднаразова даводзілася і запчасткі мяняць, і машыну рамантаваць. Запчасткі, у большасці сваёй, набываю ў аўтамагазіне “Пелікан”, дзе даволі аператыўна выконваюцца заяўкі пакупнікоў на набыццё неабходных дэталей. А вось з рамонтам сітуацыя складаней. Відавочна, што ў раёне не хапае добрых спецыялістаў, якія прапануюць паслугі па аўтарэмонту. Таму даводзілася звяртацца і ў аўтамайстэрні суседніх рэгіёнаў, і да сваіх знаёмых, якія валодаюць навыкамі рамонту.

Аксана Пачапко, настаўніца Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2:
— Нягледзячы на тое, што мой вадзіцельскі стаж яшчэ невялікі, рамонтам аўтамабіля ўжо даводзілася займацца. Свой “Renault Scenic” рамантавала ў горадзе Глыбокае, бо ў нашым раёне камп’ютарную дыягностыку аўтамабіляў не праводзіць ніхто. А вельмі б хацелася, каб якасныя паслугі аўтааматарам былі прапанаваны і ў нашым гарадскім пасёлку. Усе неабходныя дэталі для сваёй машыны набываю ў магазіне “Аўтазапчасткі”, што размешчаны ля “Беларусбанка”. Паслугамі гэтага аб’екта гандлю задаволена.
Падрыхтавалі Андрэй БУРЭЦ і Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



5 комментариев по теме “Дзе шаркаўчане купляюць аўтазапчасткі і рамантуюць свае аўтамабілі. Апытанне аўтааматараў

  1. Самые дорогие и некачественные запчасти в магазине «Пеликан», уже проверено на своём опыте и года 2 уже туда и не захожу.Советую перед покупкой узнать цену в пеликане и обойти три других магазина.

  2. а где это у нас люди покупают хлеб, молоко и тд..?Зачем писать очевидные вещи?

  3. sanya7, што людзі сказалі,тое мы і запісалі. Ніякіх заказаў

  4. Комп. диагностику делают у нас, и даже не один человек, места надо знать))))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *