Юрый Ардынскі з ААТ «Даватарскі» — першы “тысячнік” у раёне

Сельское хозяйство

перадавы камбайнер ААТ “Даватарскі” Юрый Ардынскі прымае віншаванні
перадавы камбайнер ААТ “Даватарскі” Юрый Ардынскі прымае віншаванні

Юрый Ардынскі, камбайнер ААТ “Даватарскі”, трэці сезон працуе на збожжаўборачным камбайне “New Holland”. З году ў год ён займае лідзіруючыя пазіцыі па намалоце зерня не толькі ў сваёй гаспадарцы і раёне, але нават у вобласці.
Вось і сёлета мужчына па стане на 6 жніўня адправіў ў дзяржаўныя засекі сваю першую тысячу тон намалочанага зерня. З самага ранку, 7 жніўня, павіншаваць камбайнера з такім высокім дасягненнем на поле каля вёскі Жукоўшчына прыехалі прадстаўнікі Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры — намеснік генеральнага дырэктара дадзенага аграпрамысловага аб’яднання Сяргей Кандзерскі і старшыня прафсаюзнага камітэта арганізацыі Алена Панцялей. Да віншаванняў таксама далучыліся старшыня Шаркаўшчынскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Даватарскі” Ірына Ардынская.
Юрыю Ардынскаму ўручылі грамату аграпрамысловага аб’яднання “Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат”, грашовыя прэміі, кветкі. Усе яны пажадалі камбайнеру далейшай плённай працы на сёлетнім жніве, а таксама з упэўненасцю крочыць да двухтысячнага рубяжа. Наперадзе яшчэ вялікія плошчы зерневых яравых культур, якія даспяваюць і, канечне ж, выдатная тэхніка ў вопытных руках камбайнера працуе бездакорна.
Сяргей РАЙЧОНАК.