Адным з з першых у раёне перавёз ад камбайнаў тысячу тон зерня вадзіцель ААТ «Ельня-Агра» Віктар Красько

Сельское хозяйство

381 (Копировать)На гэтым тыдні ААТ “Ельня-Агра” наведалі намеснік генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Полацкі малочны камбінат” Мікалай Муравейка і вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце дадзенай арганізацыі Таццяна Акімава.
Нагодай для прыезду стала ўзнагароджванне перадавога вадзіцеля сельгаспрадпрыемства Віктара Красько. Ён адным з першых у раёне перавёз ад камбайнаў тысячу тон зерня. Перадавому работніку ўручылі Падзячны ліст за подпісам генеральнага дырэктара ААТ “Полацкі малочны камбінат”, а таксама каштоўныя падарункі.
Старшыня Шаркаўшчынскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская ўручыла Віктару Красько грашовую прэмію, пажадала далейшых поспехаў у працы.
Сяргей РАЙЧОНАК.