28 жніўня прайшла нарада педагагічных работнікаў раёна

Актуальное

IMG_2941 (Копировать)

Пачаўся новы навучальны год, і ўсё паўтараецца зноў: урокі і перапынкі, кантрольныя работы і экзамены, дасягненні і памылкі. Гэта, несумненна, час творчага натхнення, цікавых адкрыццяў, значных дасягненняў, новых перамог. Кожнае лета для педагогаў заканчваецца падвядзеннем вынікаў мінулага навучальнага года. І ў той жа час ставяцца задачы на новы.

З раніцы 28 жніўня да раённага Цэнтра культуры пачалі прыбываць школьныя аўтобусы з настаўнікамі. У паветры адчуваўся пах восені, а разам з ім прыйшло і ўсведамленне таго, што восень ужо не за гарамі.

У фае раённага Цэнтра культуры працавала выстава творчых работ спецыялістаў устаноў адукацыі раёна “Я вырас тут і край мне гэты дарагі”, прысвечаная Году малой радзімы. Настаўнікі ў прадстаўленых кампазіцыях прадэманстравалі сваё бачанне любові да родных мясцін, павагі да землякоў, да Бацькаўшчыны.

На нарадзе педагагічных работнікаў раёна прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Малюгіна, старшыні раённых грамадскіх аб’яднанняў, педагогі, ветэраны педагагічнай працы.

Штогод напярэдадні 1 верасня педагогі займаюцца аналізам вынікаў дзейнасці сістэмы адукацыі за мінулы навучальны год, вызначаюць вектары далейшага развіцця на будучае. З вынікамі працы сістэмы адукацыі раёна, задачамі і перспектывамі на 2020—2021 гады прысутных азнаёміла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак.

— 1 верасня ўстановы адукацыі раёна расчыняць свае дзверы для 1715 дзяцей, — паведаміла Кацярына Рыгораўна. — Для рэалізацыі іх правоў на атрыманне адукацыі будуць працаваць 6 дашкольных устаноў, 2 базавыя і 7 сярэдніх школ. З 9 агульнаадукацыйных школ 3 установы з’яўляюцца вучэбна-педагагічнымі комплексамі сад-школа. Таксама ў раёне працуюць цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы дом сямейнага тыпу.

У сучасных умовах на першым месцы па значнасці знаходзіцца кадравае забеспячэнне ўстаноў адукацыі. Сёння тут працуюць 319 педагагічных работнікаў, з іх 57 — ва ўстановах дашкольнай адукацыі. 82 працэнты педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі, 84 працэнты — вышэйшую адукацыю. Працуюць 7 выдатнікаў адукацыі, адзін настаўнік узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Установы дашкольнай адукацыі наведваюць 388 выхаванцаў. Да месцаў навучання і выхавання на 11 школьных аўтобусах ажыццяўляецца падвоз дзяцей, усяго 385 чалавек. З 2017 года ва ўстановы адукацыі раёна паступіла 5 школьных аўтобусаў. У кастрычніку 2020 года плануецца набыць школьны аўтобус для СШ № 2 гарпасёлка.

Сваімі думкамі аб рэалізацыі галоўных педагагічных задач на практыцы падчас канферэнцыі падзяліліся кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі: Раіса Лагунёнак (Іёдская ДС—СШ), Наталля Атрахімовіч (СШ № 1) і Ірына Шук (яслі-сад № 5).

Удзельнікаў жнівеньскай педагагічнай нарады вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, які павіншаваў педагогаў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў ім здароўя, дабрабыту, прафесійных дасягненняў і здзяйсненняў. Лепшым работнікам адукацыі раёна Дзмітрый Міхайлавіч уручыў Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта, Падзякі старшыні райвыканкама, а таксама сертыфікаты на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў.

Кацярына Рыгораўна Міхнёнак уручыла граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дыпломы, Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Ганаровыя граматы аддзела па адукацыі Шаркаўшчынскага райвыканкама.

Словы віншаванняў педагагічным работнікам са сцэны адрасаваў першы сакратар райкама БРСМ Міхаіл Пугаўка. Ён таксама ўручыў прадстаўнікам СШ № 1, Більдзюжскай сярэдняй школы і Велікасельскай ДС—СШ Дыпломы за ўдзел у раённым дыстанцыйным конкурсе “Мая Радзіма — Беларусь!”.

Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас педагогаў, якія сёлета пайшлі на заслужаны адпачынак. Гэта Мікалай Макаравіч Марозаў, Раіса Сцяпанаўна Недзведзь і Ганна Усцінаўна Ластаўка. Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алеся Грыдзюшка ва ўрачыстай атмасферы ўручылі ветэранам педагагічнай працы Падзячныя лісты і падарачныя сертыфікаты. А настаўнікі Лужкаўскай СШ у тэатралізаванай гумарыстычнай форме павіншавалі сваіх старэйшых калег з выхадам на заслужаны адпачынак.

На ўрачыстасці прысутнічалі маладыя педагогі, якія ў гэтым годзе пачалі працаваць у нашым раёне. Сёлета на сваё першае працоўнае месца пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў прыйшлі Алесь Шышко, Віялета Казлоўская, Надзея Кулік, Анастасія Драбовіч і Карына Вязіцкая. Свае віншаванні і найлепшыя пажаданні маладым спецыялістам адрасавалі вучні сярэдняй школы № 1.

Напрыканцы канферэнцыі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак уручыла грашовыя прэміі аўтарам лепшых кампазіцый выставы “Я вырас тут і край мне гэты дарагі!”, якая на працягу ўсяго мерапрыемства дэманстравалася ў танцавальнай зале РЦК.

Музычныя падарункі, цёплыя пажаданні і шчырыя віншаванні выказалі ў мілагучных песнях работнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры. Яны падарылі прысутным хвіліны радасці, аптымізму і бадзёрага настрою.

Сяргей Ганебны, дырэктар СШ № 1:

— 1 верасня за парты ў нашай школе сядуць 611 вучняў. 55 хлопчыкаў і дзяўчынак стануць першакласнікамі. Падыходзіць да завяршэння рамонт нашай навучальнай установы, які пачаўся ў 2013 годзе. Школа цалкам укамплектавана педагагічнымі кадрамі, класныя пакоі падрыхтаваныя да заняткаў. У гэтым навучальным годзе адкрываем аграрны клас, у якім будуць займацца вучні дзясятага класа. Пакрысе ўмацоўваем матэрыяльна-тэхнічную базу. Напрыклад, сёлета набылі 10 камп’ютараў у Парку высокіх тэхналогій.

Святлана Сідарчук, дырэктар Станіславоўскай БШ:

— У мінулым годзе наша ўстанова адукацыі займалася рэалізацыяй праекта “Прасоўванне маладзёжнага прадпрымальніцтва з мэтай устойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў”, у межах якога нам была аказана фінансавая падтрымка. Дзякуючы ёй, на тэрыторыі школы створаны бізнэс-інкубатар па вырошчванні буякоў. На 10 сотках закладзены плодагадавальнік, звыш 600 саджанцаў гэтай расліны высаджаны ў адкрыты грунт. У хуткім будучым чакаем першы ўраджай. На сённяшні дзень настаўнікі і вучні вядуць нарыхтоўку яблыкаў для сдачы іх дзяржаве і атрымання грашовых сродкаў, якія мы накіроўваем на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы нашай школы.

Алесь Шышко, настаўнік СШ № 1:

— Сёлета я скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава. Па размеркаванні трапіў на працу на малую радзіму. Гасцінна мяне прынялі у свой сяброўскі, з’яднаны калектыў педагогі сярэдняй школы № 1, дзе я буду выкладаць фізічную культуру і здароўе. Шчыра скажу, што прафесію настаўніка я выбраў асэнсавана. Прыемна ўсведамляць, што цяпер наперадзе для мяне адкрываюцца новыя гарызонты, мэты і магчымасці на педагагічнай ніве. Усіх сваіх калег віншую з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Сяргея Райчонка.

IMG_2720 (Копировать) IMG_2723 (Копировать) IMG_2726 (Копировать) IMG_2727 (Копировать) IMG_2728 (Копировать) IMG_2729 (Копировать) IMG_2730 (Копировать) IMG_2732 (Копировать) IMG_2733 (Копировать) IMG_2734 (Копировать) IMG_2735 (Копировать) IMG_2737 (Копировать) IMG_2738 (Копировать) IMG_2741 (Копировать) IMG_2742 (Копировать) IMG_2743 (Копировать) IMG_2744 (Копировать) IMG_2745 (Копировать) IMG_2747 (Копировать) IMG_2750 (Копировать) IMG_2758 (Копировать) IMG_2759 (Копировать) IMG_2762 (Копировать) IMG_2766 (Копировать) IMG_2767 (Копировать) IMG_2768 (Копировать) IMG_2770 (Копировать) IMG_2773 (Копировать) IMG_2781 (Копировать) IMG_2782 (Копировать) IMG_2784 (Копировать) IMG_2787 (Копировать) IMG_2788 (Копировать) IMG_2791 (Копировать) IMG_2793 (Копировать) IMG_2795 (Копировать) IMG_2797 (Копировать) IMG_2798 (Копировать) IMG_2800 (Копировать) IMG_2804 (Копировать) IMG_2805 (Копировать) IMG_2809 (Копировать) IMG_2818 (Копировать) IMG_2834 (Копировать) IMG_2841 (Копировать) IMG_2845 (Копировать) IMG_2847 (Копировать) IMG_2849 (Копировать) IMG_2851 (Копировать) IMG_2853 (Копировать) IMG_2854 (Копировать) IMG_2855 (Копировать) IMG_2859 (Копировать) IMG_2861 (Копировать) IMG_2867 (Копировать) IMG_2879 (Копировать) IMG_2881 (Копировать) IMG_2883 (Копировать) IMG_2885 (Копировать) IMG_2890 (Копировать) IMG_2891 (Копировать) IMG_2893 (Копировать) IMG_2894 (Копировать) IMG_2895 (Копировать) IMG_2898 (Копировать) IMG_2901 (Копировать) IMG_2905 (Копировать) IMG_2907 (Копировать) IMG_2910 (Копировать) IMG_2913 (Копировать) IMG_2916 (Копировать) IMG_2919 (Копировать) IMG_2923 (Копировать) IMG_2928 (Копировать) IMG_2930 (Копировать) IMG_2934 (Копировать) IMG_2945 (Копировать) IMG_2946 (Копировать) IMG_2951 (Копировать) IMG_2953 (Копировать)