Рэспубліканская акцыя “Прафсаюзы — дзецям”

Прафсаюзы

687

1 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі школьнага ўзросту пасля летняга адпачынку зноў селі за вучнёўскія парты. Пачаўся новы навучальны год. Бацькі як след падрыхтавалі сваіх дзяцей да заняткаў: купілі новае адзенне, пісьмовыя прыналежнасці, іншыя рэчы.

Не застаюцца па-за ўвагай дзяржавы шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і малазабяспечаныя сем’і. Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый заўсёды аказваюць пасільную матэрыяльную дапамогу гэтай катэгорыі ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года.

Напярэдадні Дня ведаў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. У межах рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы — дзецям” Таццяна Мікалаеўна павіншавала дзяцей з пачаткам новага навучальнага года, пажадала ім выдатнай вучобы, прыкладных паводзін, а таксама ўручыла падарункі: пісьмовыя прыналежнасці і канцэлярскія тавары.

Сяргей Райчонак.