У Навасельскім СДК прайшоў конкурс прыгажосці сярод маленькіх прыгажунь «Міс Дзюймовачка»

Актуальное

маленькія ўдзельніцы конкурсу прыгажосці (злева направа) Каця Сямёнава, Карына Ерахновіч, Даша Касцюкевіч, Ліза Леднік, Вольга Рачыцкая

14 кастрычніка ў Навасельскім СДК прайшоў конкурс «Міс Дзюймовачка», які быў прымеркаваны да Дня маці. І сапраўды, што можа быць лепшым падарункам для маці, чым бачыць сваіх прыгожых таленавітых дачушак на сцэне?! У гэтым своеасаблівым конкурсе прыгажосці і талентаў прымалі ўдзел дзяўчынкі ад 6 да 10 гадоў, бацькі якіх працуюць ці пражываюць на тэрыторыі аграгарадка Наваселле. Пра тое, як праходзіла мерапрыемства, яго ўдзельніц і вынікі расказвае дырэктар Навасельскага СДК Аксана Міронава.
«Адразу хачу сказаць, што бачачы, як захоплена, не шкадуючы часу і сіл,

авангардны касцюм Лізы Леднік — прыгажосць са звычаных рэчаў

рыхтуюцца дзяўчаткі са сваімі мамамі да конкурсу, нам захацелася, каб мерапрыемства наведалі як мага болей гледачоў. Таму мы правялі актыўную кампанію па запрашэнню на свята, нават разносілі спецыяльныя запрашальныя лісты. І радасна адзначыць, што зала сабралася амаль поўная. А значыць, для дзяўчат з’явіўся яшчэ адзін стумул выступіць, праявіць усе свае таленты. Што ў іх, лічу, цудоўна атрымалася. Кожная бліснула ў адным з конкурсаў. Напрыклад, Кацярына Сямёнава запомнілася выкананнем цікавых фокусаў у конкурсе-візітцы. Ад Дашы Касцюкевіч немагчыма было адарваць вачэй, калі ў чарговым выпрабаванні «Модная штучка» удзельніцы дэфіліравалі па сцэне ў маміных модных строях. А ў конкурсе «Авангардны касцюм» гледачы ўжо захапляліся касцюмам Лізы Леднік і здзіўляліся, як можна было зрабіць такую прыгажосць са звычайных поліэтыленавых пакетаў. Ну і канечне, сама мадэль — Ліза — была на

Даша Касцюкевіч у маміных модных строях

вышыні. Карына Ерахновіч ва ўсіх конкурсах выступала добра і запомнілася гледачам сваёй непасрэднасцю і арыгінальнасцю. А вось завяршальны вальс найяскравей станцавала са сваім партнёрам Аляксандрам Лучкоўскім Вольга Рачыцкая. Такім чынам, калі надышоў час падводзіць вынікі, журы выбраць пераможцу было вельмі няпроста. Аднак кожны конкурс патрабуе сваёй каралевы, і ў гэты дзень  Міс Дзюймовачкай была прызнана Даша Касцюкевіч. Крыху дапамагло тут, вядома, і тое, што ў Дашы і бабуля Вера Мяфодзьеўна Шуман, і маці Анжэла працуюць у сферы культуры, а з такой групай падтрымкі можна без страху ехаць і на сусветны конкурс прыгажосці. Безумоўна, і астатнія ўдзельніцы не засталіся без узнагарод. Карына Ерахновіч (мама Надзея) атрымала званне Міс Чароўнасць, Ліза Леднік (мама Алена) — Міс Талент, Вольга Рачыцкая (мама Таццяна) — Міс Сціпласць. Каця Сямёнава (мама Святлана) была прызнана Міс Грацыяй, а таксама атрымала прыз глядацкіх сімпатый. Што не стала пераможцай, яна ніколькі не засмуцілася. «Каму прысудзіць галоўны прыз рашалі ўсяго трое членаў журы, — сказала яна. — А я спадабалася большасці гледачоў». А Ліза Леднік перажывала не столькі таму, што не ўдалося перамагчы, а таму што баялася, каб яе сяброўка Даша, стаўшы Міс Дзюймовачкай, не заганарылася і не перапыніла з ёй сяброўства. Але Даша запэўніла яе, што яны, як і раней, застануцца лепшымі сяброўкамі.
Хочацца падзякаваць усім, хто тым ці іншым чынам прыняў удзел у свяце. Найперш, вядома, нашым маленькім удзельніцам і іх мамам, родным за іх актыўную падрыхтоўку, смеласць і шчырасць падчас выступленняў. Дзякуй нашаму цудоўнаму Карлсану ў выкананні Людмілы Рагачэўскай, які на працягу ўсяго мерапрыемства весяліў публіку і дапамагаў удзельніцам, а таксама членам журы Аксане Сініца, Таццяне Дарашкевіч, Юрыю Даргелю. Дзякуй гледачам, якія адгукнуліся на запрашэнне і падтрымлівалі нашых юных удзельніц апладысментамі. А прызы для дзяўчынак дапамаглі набыць адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ «Агратэхсэрвіс».
Андрэй БУРЭЦ

Карына Ерахновіч
Каця Сямёнава


2 комментария по теме “У Навасельскім СДК прайшоў конкурс прыгажосці сярод маленькіх прыгажунь «Міс Дзюймовачка»

  1. Потому что зал тёмный, фотоаппарат не профессиональный из 100 фото выбирали самые качественные.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *