
Традыцыйна кожную суботу ў Шаркаўшчыне праходзяць восеньскія кірмашы, на якіх шаркаўчане могуць запасціся сельскагаспадарчай прадукцыяй на зіму і ўвогуле зрабіць неабходныя пакупкі. Заўсёды актыўна ўдзельнічае ў кірмашы райспажыўтаварыства. Яно прапаноўвае ўвесь спектр тавараў. Продаж вядуць палаткі прадуктовых магазінаў, магазіна гаспадарчых тавараў, аддзела нарыхтовак, грамадскага харчавання. Прадаюцца свежыя хлеб і выпечка аддзела прымысловасці, мяса, гародніна, садавіна. Пры гэтым задача стаіць не толькі выйсці з таварам на вуліцу, а прыгожа, па-мастацку аформіць сваё гандлёвае месца. Падыдзе пакупнік, палюбуецца — і абавязкова набудзе што-небудзь.
Як паведаміла вядучы інструктар аддзела арганізацыі гандлю райспажыўтаварыства Людміла Данілаўна Лагунёнак, на кірмашы, які прайшоў 20 кастрычніка, яны прадалі тавараў на 19 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, што ў гарадскім пасёлку запланавана правесці яшчэ некалькі такіх кірмашоў. Так што не позна, наведаўшы іх, зрабіць неабходныя пакупкі.
Андрэй БУРЭЦ
