Святочны канцэрт да Дня маці — “Пра тую, хто дорыць нам жыццё і цяпло”

Общество

IMG_3585 (Копировать)Свята дабрыні і прыгажосці, мудрасці, пяшчоты і кахання. Так коратка можна ахарактарызаваць Дзень маці. У гэты дзень мы з асаблівай цеплынёй успамінаем пра самых блізкіх людзей — нашых любімых матуль, дзякуючы якім мы жывём на гэтым свеце.
Як прызнанне ў каханні, у знак глыбокай удзячнасці матулям за ўсё добрае і светлае, 14 кастрычніка работнікі раённага Цэнтра культуры падарылі жанчынам канцэртную праграму пад назвай “Пра тую, хто дорыць нам жыццё і цяпло”.
Перад пачаткам мерапрыемства у фае ўстановы культуры прадстаўнікі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў межах рэспубліканскай акцыі “Павіншуем маму разам!” прапанавалі дзецям падпісаць віншавальныя паштоўкі і падарыць іх сваім матулям.
14 кастрычніка святкуецца не толькі Дзень маці. Праваслаўныя вернікі адзначылі Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Расказаў пра гэта свята, пра яго сутнасць прысутным гледачам настаяцель царквы іконы “Усіх смуткуючых Радасць” протаіерэй Віктар Валашчук. А ўсіх жанчын ён павіншаваў з Днём маці.
Работнікі ўстаноў культуры, а таксама ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці РЦК падрыхтавалі змястоўную і вельмі цікавую канцэртную праграму, у якой выступалі асобныя выканаўцы, дарослыя і дзіцячыя танцавальныя калектывы. Музыка, песні і танцы, усё гэта было прысвечана самым дарагім і самым блізкім людзям — нашым матулям.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_3563 (Копировать) IMG_3566 (Копировать) IMG_3569 (Копировать) IMG_3571 (Копировать) IMG_3573 (Копировать) IMG_3575 (Копировать) IMG_3576 (Копировать) IMG_3577 (Копировать) IMG_3582 (Копировать) IMG_3583 (Копировать) IMG_3584 (Копировать) IMG_3587 (Копировать) IMG_3588 (Копировать) IMG_3590 (Копировать) IMG_3592 (Копировать) IMG_3594 (Копировать) IMG_3595 (Копировать) IMG_3601 (Копировать) IMG_3612 (Копировать) IMG_3618 (Копировать) IMG_3619 (Копировать) IMG_3621 (Копировать) IMG_3623 (Копировать) IMG_3626 (Копировать) IMG_3629 (Копировать) IMG_3632 (Копировать) IMG_3638 (Копировать)