Медыкі абмеркавалі 28 кастрычніка работу медустаноў на фоне COVID-19. У традыцыйнай рабочай нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя і ўстаноў аховы здароўя аблвыканкамаў, вядучых медустаноў у фармаце відэаканферэнцыі прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Наталля Качанава звярнула ўвагу на работу медустаноў рознага ўзроўню — пачынаючы ад ФАПаў і заканчваючы рэспубліканскімі цэнтрамі.
«Трэба прымаць усе меры для таго, каб аказваць кваліфікаваную дапамогу людзям. Мяркуючы па вашых справаздачах, у кожным рэгіёне ў нас дастаткова свабодных месцаў у бальніцах. Там, дзе не патрабуецца стацыянарнае лячэнне, пацыенты павінны атрымліваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу амбулаторна», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
Паводле яе слоў, у медустановах на сённяшні дзень няма праблем з наяўнасцю сродкаў індывідуальнай аховы, медыкаментаў. «Калі будуць узнікаць нейкія пытанні, мы з вамі на сувязі, — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўнікоў устаноў аховы здароўя. — Буду ўключацца штотыднёва, каб чуць сітуацыю з першых вуснаў, хоць валодаю інфармацыяй штодзённа»
