З 30 кастрычніка абавязкі старшыні райвыканкама выконвае Мікалай Баговіч

Общество

30 кастрычніка ў вялікай зале райвыканкама са справаздачай аб сваёй дзейнасці на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта выступіў М. В. Морхат. Нагадаем, што Мечыслаў Віктаравіч абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Такім чынам былы кіраўнік Шаркаўшчынскага раёна распачаў працу ў парламенце. З 30 кастрычніка абавязкі старшыні райвыканкама выконвае Мікалай Ірынархавіч Баговіч.
Аляксандр БАРЫЛА

Каментаванне па дадзенаму матэрыялу закрыта