Выставы дзіцячай творчасці для матуль прайшлі ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы

Актуальное

музычнае віншаванне ад Кацярыны Маісеевай і Юліі Альшэўскай

У розных краінах свету Дзень маці адзначаецца ў розны час. У ЗША, напрыклад, гэта свята прыпадае на другую нядзелю мая. Гэты ж дзень з’яўляецца святочным і для матуль з Фінляндыі, Даніі, Эстоніі, Германіі, Італіі, Турцыі, Бельгіі, Японіі, Украіны і Аўстраліі. Беларусы  віншуюць сваіх матуль 14 кастрычніка, калі па праваслаўным календары адзначаецца Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай светлай даце, адбылося ў арганізацыях і ўстановах раёна. Пра адно з іх у рэдакцыю паведаміла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Алена Цімафееўна Фромертас:
— У Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы напярэдадні свята  ўсіх матуль адбылося адкрыццё выставы, а яшчэ юныя чытачы былі запрошаны на літаратурна-музычную гадзіну “Любімай маме прысвячаецца”. Упрыгожваннем выставы сталі малюнкі і вітражы, выкананыя васковай крэйдай, гуашшу і вітражнымі фарбамі, а таксама кветкі з гафрыраванай паперы і фігуркі анёлаў, створаныя з дапамогай тэхнікі “папяровая пластыка”. Аўтарамі ўсіх творчых работ сталі малодшыя школьнікі СШ № 1 і вучні сярэдніх класаў СШ № 2. Дзеці наведваюць гурткі “Вясёлы пэндзлік” на базе СШ № 1 і “Куфэрак творчасці”, што дзейнічае ў Цэнтры дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Таццяны Аляксандраўны Алянцэвіч.
Удзельнікі выставы прадэманстравалі свае мастацкія здольнасці, а ў час правядзення літаратурна-музычнай гадзіны прачыталі вершы-прысвячэнні мамам, праспявалі песні пад уласны акампанемент на гітары. Дарэчы, з падрыхтоўкай музычных нумароў да свята дзецям вельмі дапамагла педагог-арганізатар Цэнтра дзяцей і моладзі Алена Мікалаеўна Калесніковіч.

падарунак для мамы ад Паліны Рачыцкай

Напрыканцы сустрэчы Т. А. Алянцэвіч арганізавала майстар-клас “Букет для маці”. Усе наведвальнікі бібліятэкі, якія прысутнічалі на свяце, вучыліся рабіць  з кляновых лістоў незвычайныя кветкі. А рэзультатам іх работы сталі прыгожыя букеты так званых “кляновых руж”, якія, спадзяемся, сталі добрым падарункам для любімых матуль.
Падрыхтавала Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *