Адзіны дзень інфармавання насельніцтва — «Грамадскі дыялог: асноўныя накірункі развіцця Беларусі”

Актуальное Общество

IMG_4307 (Копировать)20 лістапада ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая группа на чале са старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыем Ламака сустрэлася з працоўным калектывам ДБУ-26.
Тэма адзінага дня інфармавання: “Грамадскі дыялог: асноўныя накірункі развіцця Беларусі”. Прэзідэнт нашай краіны адзначыў, што сёння Рэспубліка Беларусь перажывае няпросты перыяд, звязаны з абаронай свайго сувірэнітэта, захаваннем стабільнай унутраннай абстаноўкі і паглыбленнем грамадскага дыялога. Па яго словах, падзеі гэтага года сталі экзаменам не толькі для дзеючай улады, але і для ўсяго беларускага грамадства.
Сёння вельмі важна, каб усе пытанні вырашаліся за круглым сталом, а не ў канфліктных сітуацыях. Мы павінны выяўляць праблемы, якія ёсць у жыцці грамадства, і сумесна знаходзіць аптымальныя шляхі вырашэння. Дыялогавая пляцоўка — платформа, дзе дадзеныя пытанні будуць вырашацца. Дыялогавыя пляцоўкі працавалі ва ўсіх рэгіёнах краіны на працягу кастрычніка — пачатку лістапада 2020 года. У цяперашні час іх работа амаль завершана. Працягваюць працаваць дыялогавыя пляцоўкі ў Мінску, праводзяць дыялогі ў маладзёжным асяродку прадстаўнікі БРСМ і Маладзёжнай палаты пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
Па дадзеных на 10 лістапада, праведзена 154 тэматычныя паседжанні дыялогавых пляцовак у абласных цэнтрах і гарадах з насельніцтвам звыш 80 тысяч чалавек. У цэлым, дыялогавыя пляцоўкі — гэта магчымасць аператыўна данесці меркаванне грамадзян да органаў дзяржкіравання, абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні, прапанаваць варыянты адказаў і выпрацаваць канцэпцыю далейшага развіцця нашай дзяржавы.
12 лістапада пачала сваю работу Шаркаўшчынская раённая грамадская прыёмная па сбору паступаючых ад насельніцтва ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншых актуальных праблемах краіны і рэгіёнаў.
У завяршэнні сустрэчы старшыня райвыканкама адказаў на пытанні прысутнай аўдыторыі. У прыватнасці, многія цікавіліся працягам рамонту Вуліц Маладзёжная і Чырвоная Горка ў гарадскім пасёлку. На будучую пяцігодку разглядаецца магчымасць будаўніцтва аб’яздной дарогі ў накірунку Браслава. Дзмітрый Міхайлавіч паведаміў таксамапра развіццё прыватнага гандлю ў нашым рэгіёне. У хуткім будучым ў пустуючым памяшканні былога хлебазавода інвестары плануюць зманціраваць абсталяванне па выпуску рыбнай прадукцыі.
На сённяшні дзень вельмі актуальнай праблемай у грамадстве з’яўляецца барацьба з пандэміяй каронавірусу. Раённай уладай, кіраўніцтвам, работнікамі Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы, спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прымаюцца шматлікія захады па недапушчэнні распаўсюджвання гэтага захворвання ў нашым рэгіёне.
Кіраўнік раёна вырашэнне шматлікіх пытанняў, якія задавалі прысутныя, узяў пад асабісты кантроль.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4297 (Копировать)