У Шаркаўшчыне ўрачыста адкрылі новую раённую бальніцу (абноўлена)

Актуальное

Аляксандр Мікалаевіч Косінец дзеліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання новай бальніцы

Адкрыццё новай бальніцы ў Шаркаўшчыне адбылося 7 лістапада 2012 года. Гэты дзень стаў сапраўдным святам для жыхароў райцэнтра.
На ўрачыстасць было запрошана шмат гасцей: старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Мартынаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Морхат, намеснікі старшыні Віцебскага аблвыканкама У. У. Цярэнцьеў і А. С. Мацкевіч, выконваючы абавязкі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама М. І. Баговіч, генеральны дырэктар КУП “Полацксельбуд” А. М. Сямёнаў.
З прамовай да шаркаўчан звярнуўся А. М. Косінец. Кіраўнік вобласці павіншаваў жыхароў раёна з важным дасягненнем — з’яўленнем у гарпасёлку сучаснай бальніцы. Аляксандр Мікалаевіч уручыў сімвалічны ключ ад бальніцы галоўнаму ўрачу ЦРБ С. Т. Стому.
Гендырэктар КУП “Полацксельбуд” А. М. Сямёнаў адзначыў, што будаўнікі прыклалі шмат намаганняў, каб своечасова здаць аб’ект.
Мікалай Васільевіч Мартынаў, які з’яўляецца адказным за Шаркаўшчынскі раён, уручыў калектыву бальніцы капіравальную тэхніку, сертыфікат на 130 пар абутку і халаты.
Са словамі ўдзячнасці кіраўніцву вобласці ад імя жыхароў раёна звярнулася Даната Уладзіміраўна Жынгель і дзеці. У сваю чаргу Аляксандр Мікалаевіч Косінец уручыў юным шаркаўчанам салодкія падарункі.
Затым адбылося пераразанне чырвонай стужкі і экскурсія па бальніцы. Аб гэтым больш падрабязна ў бліжэйшых нумарах.

сімвалічны момант пераразання стужкі

губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец уручае ключ ад новай бальніцы Станіславу Стому
салодкія падарункі юным шаркаўчанам ад губернатара
адкрыццё бальніцы стала сапраўдным святам, якое, хоць надвор'е было не надта спрыяльным, сабрала шмат шаркаўчан

новая бальніца адкрыта — ключ у руках галоўнага ўрача УАЗ "Шаркаўшчынская ЦРБ" Станіслава Стомы
новая палата чакае пацыентаў
у хірургічным аддзяленні

Аляксандр БАРЫЛА

Фота Марыны ЖАКАЎКА




8 комментариев по теме “У Шаркаўшчыне ўрачыста адкрылі новую раённую бальніцу (абноўлена)

  1. красивая больница в красивом городке!

  2. а мне из за отсутствия полноценной площадки не выехать со двора!!!
    Внимание всех!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
    Шило на готове!!!!!!!!!!!!

  3. больницу-то открыли, а вот стоянки как таковой и нет. Машины ютятся вдоль ул. Советской, с Кооммунистической создают плохую обзорность на дорогу.

  4. рабіце фоткі ў галерэі, так нязручна праглядаць у нармальнай якасьці

  5. Коровьев: Марына фотакарэспандэнт і будзе нямнога пісаць.

  6. Фота Марыны ЖАКАЎКА,
    Андрей, поясните у Вас в редакции появился фотокорреспондент? Или это новый журналист?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *