3 снежня дыялогавая пляцоўка прайшла ў Іёдскім сельскім выканаўчым камітэце

Актуальное

Уладзімір Шпец і Уладзімір Матвееў
Уладзімір Шпец і Уладзімір Матвееў

Пачуць прапановы, як павінна развівацца краіна далей, ад кожнага зацікаўленага грамадзяніна. Менавіта для гэтага па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па ўсёй краіне працуюць дыялогавыя пляцоўкі. Іх фармат — канструктыўная размова. Заканадаўчыя ініцыятывы, мясцовае самакіраванне і сацыяльная сфера. Унесці свае прапановы можа кожны. Іх накіруюць у арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу.
3 снежня дыялогавая пляцоўка прайшла ў Іёдскім сельскім выканаўчым камітэце. Удзел у ёй прынялі эксперты: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў, старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома.
На мерапрыемстве, мадэратарам якога з’яўлялася старшыня Іёдскага сельвыканкама Жанна Палягошка, прысутнічаў актыў сельскага Савета: дэпутаты, старэйшыны вёсак, прадстаўнікі адміністрацыі адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына” і сацыяльных устаноў.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі

Прапановы, з якімі прысутныя выступілі перад прадстаўнікамі ўлады, адносіліся да розных накірункаў жыццядзейнасці насельніцтва. Было ўзнята пытанне аб магчымасці ўвядзення адзінага дзяржаўнага экзамена ў форме цэнтралізаванага тэсціравання пры дапамозе аб’яднання выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы і ўступных іспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Было агучана пытанне пра павышэнне адказнасці дзяцей за сваіх састарэлых бацькоў праз увядзенне нормы, якая магла б далучыць да даходу дзяцей аплату ўтрымання састарэлага чалавека ў стацыянарнай установе нагляду за састарэлымі.
Воіны-інтэрнацыяналісты выступаюць з пытаннем аб магчымасці прыраўнавання да статусу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з адпаведнымі ільготамі.
Усе прапановы, якія былі агучаны падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі, будуць накіраваныя ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Сяргей РАЙЧОНАК.