У вырашэнні пытанняў з рамонтам тэхнікі Іёдскаму лясніцтву дапамагае мясцовая гаспадарка

Сельское хозяйство

механізатары Іёдскага лясніцтва Віктар Баговіч і Валерый Міхалёнак
механізатары Іёдскага лясніцтва Віктар Баговіч і Валерый Міхалёнак

Валерый Міхалёнак і Віктар Баговіч працуюць механізатарамі ў Іёдскім лясніцтве, якое адносіцца да Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”. Валерый шмат год з’яўляўся трактарыстам у мясцовым калгасе, а апошнія 22 гады працуе ў сферы лясной гаспадаркі. Крыху меншы стаж работы ў Віктара. Абодва мужчыны займаюцца вывазам драўніны з лесу, дастаўкай яе на патрэбы мясцовага насельніцтва.
На мінулым тыдні механізатары займаліся рамонтам трактара ў механічных майстэрнях ААТ “Буеўшчына”.
— Спецыяльных памяшканняў для рамонту тэхнікі ў лясніцтве няма, таму ў вырашэнні такіх пытанняў заўсёды насустрач ідзе кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі, — кажа Валерый Міхалёнак. — Праводзілі замену каробкі хуткасцей, здымалі кабіну, займаліся іншымі работамі ў механізмах трактара. Час прыспешвае, трэба як мага хутчэй закончыць рамонт, каб зноў вывозіць драўніну з лесу.
Сяргей РАЙЧОНАК.