Дыялогавая пляцоўка: “Дзяржава і моладзь: у партнёрстве залог поспеху!”

Молодежь Общество

IMG_4590 (Копировать)Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло на базе раённага Цэнтра культуры 17 снежня 2020 года. Удзел у ёй прынялі эксперты: намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, галоўны спецыяліст гэтага аддзела Іна Шынкевіч і начальнік Шаркаўшчынскага участка электрасувязі Яўгеній Бялевіч. Мадэратарам мерапрыемства з’яўлялася першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская.
Як падкрэсліла Вераніка Ігараўна, Дыялогавая пляцоўка — гэта маштабны праект, у межах якога моладзі прадстаўляецца магчымасць узнімаць вострыя праблемы і задаваць пытанні прадстаўнікам улады, а таксама прапаноўваць свае ідэі і праекты.
У нашым раёне рэгулярна праходзяць такія сустрэчы, удзельнікамі якіх сталі больш за 100 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Закраналіся самыя розныя пытанні, якія адносіліся да культурнай спадчыны Беларусі, здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяродку, валанцёрства і іншае.
У час працы дыялогавай пляцоўкі асноўныя пытанні, якія задавалі прысутныя, адносіліся да маладзёжнай палітыкі. Эксперты ўважліва слухалі кожнага, хто выступаў, давалі грунтоўныя адказы і тлумачэнні. Былі агучаны і выслуханы альтэрнатыўныя меркаванні, якія паступілі падчас сустрэчы. У вызначаным парадку яны будуць накіраваны для ўнясення прапаноў для разгляду на 6 Усебеларускім народным сходзе.
У другой частцы мерапрыемства Вераніка Кавалеўская агучыла вынікі фотаконкурсу “Apple City”, які праводзіў райкам БРСМ сярод арганізацый і ўстаноў раёна. Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі ўзнагародзіў адпаведнымі дыпломамі прызёраў і пераможцаў. Трэцяе месца ў конкурсе заняла Германавіцкая дзіцячы сад—сярэдняя школа. На другім месцы — фізкультурна-спартыўны клуб “Шаркаўшчына”. Першае месца паміж сабой раздзялілі раённы Цэнтр культуры і цэнтральная раённая бальніца. Гран-пры конкурсу прысуджана калектыву Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Драздовіча. Калектыў Станіславоўскай базавай школы атрымаў падзяку за перамогу ў фінале міжнароднай бізнес-гульні “Пачынаючы фермер-2020” з праектам “Вырошчванне буякоў ва ўмовах прышкольнага вучэбна-вопытнага ўчастка”. Усе ўзнагароджаныя атрымалі каштоўныя прызы і салодкія падарункі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4597 (Копировать) IMG_4601 (Копировать) IMG_4605 (Копировать) IMG_4608 (Копировать) IMG_4610 (Копировать) IMG_4612 (Копировать) IMG_4613 (Копировать) IMG_4615 (Копировать) IMG_4617 (Копировать) IMG_4620 (Копировать) IMG_4621 (Копировать) IMG_4623 (Копировать) IMG_4626 (Копировать) IMG_4629 (Копировать)