Шаркаўшчынскі раённы цэнтр рамёстваў запрашае на свята “Каляды”!

Культура

IMG_7353-КопироватьПаважаныя сябры! Запрашаем усіх на наша зімовае традыцыйнае свята, якое адбудзецца 30 снежня ў 15.00.
У праграме:
— прэзентацыя выставы зімовых кампазіцый “Калядная кветка” (можна наведаць да 16 студзеня);
— батлеечная пастаноўка “Віфлеемская зорка”;
— тэатралізаваны абрад “Заручаны”.
Уваход: вольны.
Шарачок запрашае: 5 і 6 студзеня
— майстар-клас па вырабе зімовых сувеніраў;
— экскурсійны цягнік (экскурсія, батлеечная пастаноўка). Уваход: 2 рублі.