Нашы ветэраны працы: браты Ніфан Мікалаевіч і Мікалай Мікалаевіч Зуевы з вёскі Буда Дальняя

Актуальное

У вёсцы Буда Дальняя ААТ “Буеўшчына” жывуць побач дзве дружныя сям’і. Гэта родныя браты Ніфан Мікалаевіч і Мікалай Мікалаевіч Зуевы. Яны ўжо на заслужаным адпачынку. Абодва выпрацавалі для сябе льготныя пенсіі і ў 55 гадоў мелі права адпачываць, адпрацаваўшы механізатарамі ў былым калгасе “Камінтэрн”. Але не тут тое было. Яны працягвалі працаваць, пакуль дазваляла здароў’е, а іх праца была запатрабавана.
Абодва браты ў свой час закончылі механізатарскія курсы. Ніфан Мікалаевіч працаваў на гусенічным трактары Т-74, а ў час уборачнай кампаніі ўбіраў збажыну на камбайне СК-4. А Мікалай Мікалаевіч займаўся пасадкай караняплодаў і скірдаваў салому ад камбайнаў.
Прыгадвае тыя часы старшыня выканкама Іёдскага сельскага Савета Віктар Віктаравіч Катовіч:
— Мне давялося працаваць разам з Зуевымі, калі ўзначальваў агранамічную галіну гаспадаркі. Гэта былі самыя адказныя механізатары ў гаспадарцы. За імі непатрэбен быў ніякі кантроль. Любую работу выконвалі акуратна, прафесійна.
І цяпер Ніфан Мікалаевіч і Мікалай Мікалаевіч не сядзяць склаўшы рукі. У іх на падворку на дваіх ёсць конь, кожны трымае карову і іншую жыўнасць, апрацоўваюць прысядзібныя ўчасткі.
У ААТ “Буеўшчына” не забываюцца пра ветэранаў працы. Запрашаюць і Зуевых на любыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гаспадарцы.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *