Паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі галоўны бухгалтар ААТ “Княж” Лена Мішута

Сельское хозяйство

466 (Копировать)— Ці падабаецца вам ваша праца? — спыталі мы аднойчы ў галоўнага бухгалтара адкрытага акцыянернага таварыства “Княж” Лены Мішута. Хоць і самі ведалі, што жанчына адкажа станоўча.
— Канечне, безумоўна падабаецца, — прамовіла Лена Францаўна. Мяркуйце самі, мне яшчэ ў школьныя часы падабалася матэматыка. Таму пасля заканчэння васьмі класаў Германавіцкай СШ я вучылыся ў Полацкім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Некаторы час жыла і працавала ў Латвіі. З распадам СССР вярнулася ў родныя мясціны, дзе і дыхаецца лягчэй, дзе побач жывуць добразычлівыя людзі, дзе кожны дзень я крочу на любімую работу.
Лена Францаўна працавала ў 1990-х гадах загадчыкам гаспадаркі ў дзіцячым садзе, а потым ёй прапанавалі пасаду галоўнага бухгалтара тагачаснага калгаса “Буравеснік”.
— З аб’яднаннем калгасаў і ўтварэннем СВК “Княж” некаторы час працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, — прадаўжае мая суразмоўца, — а на працягу апошніх трох год узначальваю калектыў бухгалтэрыі нашага сельгаспрадпрыемства, які складаецца з чатырох спецыялістаў. Жанчыны яны адказныя, кожная з іх дасканала ведае свой участак работы, таму мы і працуем адной з’яднанай камандай.
Складанасцяў, канечне ж, хапае, напэўна, як і ў любой іншай прафесіі, але мы разам спраўляемся. Да таго ж і кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Пятровіч Буда заўсёды ідзе нам насустрач, дапамагае ў аператыўным вырашэнні шматлікіх праблем і задач. Наогул, я лічу, калі з душой адносіцца да абранай прафесіі, то і работа будзе спорыцца і вынікі ў ёй будуць станоўчыя.
Сяргей РАЙЧОНАК.