Санкі-ватрушкі: правілы бяспекі пры катанні

Актуальное

1515994291Нягледзячы на шматлікія папярэджанні, усё большая колькасць дзяцей у нашай краіне ў выніку катання з горак на санках-ватрушках (цюбінгах) атрымлівае цяжкія траўмы, сярод якіх разрывы ўнутраных органаў, траўмы галавы і шматлікія пераломы.
Нагадваем усім!
Катанне на цюбінгах з’яўляецца папулярным відам адпачынку зімой, але трэба быць уважлівымі пры карыстанні гэтым спартыўным інвентаром і не забываць пра бяспеку дзяцей.
Цюбінгі разлічаны на ўзрост, калі дзіця дацягваецца да ручак і моцна за іх трымаецца.
Магчымая небяспека:
— як толькі хуткасць руху становіцца даволі высокай, ватрушка ўяўляе небяспеку;
— на ватрушках нельга катацца з горак з трамплінамі;
— ватрушкі могуць закручвацца вакол сваёй восі падчас спуску;
— у іх няма ніякага тармазнога абсталявання.
Правілы бяспекі пры катанні на цюбінгу:
— катацца рэкамендуецца толькі на спецыяльна падрыхтаваных трасах. Схіл для катання павінен быць з нахілам не больш, чым 20 градусаў. Знізу пад схілам павінна быць многа месца для тармажэння;
— санкі-ватрушкі развіваюць вялікую хуткасць, таму на схіле трэба звяртаць увагу на іншых людзей. Перад тым як спусціцца, трэба абавязкова ўпэўніцца, што перад вамі нікога няма, асабліва дзяцей;
— нельга катацца на цюбінгу ўдваіх з дзіцём;
— нельга прывязваць санкі да транспартных сродкаў;
— выкарыстоўвайце ахоўныя сродкі (налакотнікі, накаленнікі, шлемы);
— звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, якія ўказваюцца ў інструкцыі па эксплуатацыі цюбінгаў.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.