
На пажарным аварыйна-выратавальным пасту № 12 в. Варонка кругласутачную службу па чарзе нясуць восем чалавек. Сярод іх камандзір аддзялення Пётр Бука і вадзіцель Аляксей Янучкоўскі.
Стаж службы Пятра складае крыху больш за сем год, з якіх шэсць месяцаў ён з’яўляецца камандзірам аддзялення. А вось Аляксей у сваёй справе — прафесіянал. Пачынаў службу ён у Наваполацку ў 1995 годзе. Але не вабіла маладога мужчыну гарадское мітуслівае жыццё. Таму праз год Аляксей вярнуўся на сваю малую радзіму. Два гады нёс службу на пажарным аварыйна-выратавальным пасту № 13 у аг. Лужкі, а на працягу 23 год ён дзяжурыць на пасту ў вёсцы Варонка.
І Пётр, і Аляксей бездакорна выконваюць свае службовыя абавязкі, за што карыстаюцца заслужанымі павагай і аўтарытэтам сярод кіраўніцтва райаддзела па надзвычайных сітуацыях і ў сваіх саслужыўцаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.