Іна Пучынская стала адным з дэлегатаў на VI Усебеларускі народны сход ад нашага раёна

Актуальное Культура

108 (Копировать)У нашай краіне ідзе падрыхтоўка да правядзення . Напярэдадні гэтай важнай падзеі мы сустрэліся з адным з дэлегатаў на сход ад Шаркаўшчынскага раёна, навуковым супрацоўнікам мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча Інай Пучынскай.
— Усебеларускі народны сход — гэта магчымасць адкрыта абмеркаваць праблемы і разам знайсці шляхі іх вырашэння, — кажа Іна Сямёнаўна. — Ключавое слова тут — “разам”. Нездарма 2021 год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. Асабіста мне падчас правядзення форума хочацца пачуць кампетэнтныя меркаванні па пытаннях, якія хвалююць ўсё грамадства: як будуць праходзіць палітычныя рэформы асноўных інстытутаў улады, якімі будуць асаблівасці эканамічнага развіцця краіны. Несумненна тое, што гэты агульнадзяржаўны дыялог патрэбен грамадству.
Магчыма і нашы прапановы таксама будуць пакладзены ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы на будучую пяцігодку. Лічу, што моцнай наша краіна будзе тады, калі моцнымі будуць не толькі прамысловыя цэнтры, але і сельскагаспадарчыя рэгіёны, якім з’яўляецца і наш Шаркаўшчынскі раён. Хацелася б, каб у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця гэты накірунак знайшоў сваё адлюстраванне. Безумоўна, на сённяшні дзень шмат станоўчых змен адбылося ў сельскай мясцовасці, але пажадана, каб стала больш істотнай падтрымка сацыяльна-культурнай сферы.
Мне вельмі хацелася б акцэнтаваць увагу ўдзельнікаў сходу на важнасці зберажэння сацыяльнай інфраструктуры ў сельскай мясцовасці, будаўніцтва жылля для маладых спецыялістаў, фізкультурна-аздараўленчых аб’ектаў, аснашчэння сельскіх школ сучаснай камп’ютарнай тэхнікай. Ад гэтага залежыць, ці будзе перспектыўная моладзь, высокакваліфікаваныя спецыялісты зацікаўлены ў тым, каб жыць і працаваць у вёсцы.
Мяркую, што на Усебеларускім народным сходзе мы пачуем адказы на ўсе хвалюючыя нас пытанні. Мы вельмі любім сваю краіну, ганарымся ёю, захапляемся яе прыроднай прыгажосцю, бясцэннай гісторыка-культурнай спадчынай. Будучае суверэннай Беларусі — у нашых руках!
Сяргей РАЙЧОНАК.