22 студзеня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва ў працоўных калектывах праходзяць сустрэчы на тэму “Асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады”

Актуальное Общество

IMG_5250 (Копировать)22 студзеня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыем Ламака сустрэлася з педагагічным калектывам сярэдняй школы № 1.
Тэма адзінага дня інфармавання: “Асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады”.
У нашай краіне 11 і 12 лютага адбудзецца адна з важнейшых палітычных падзей — VI Усебеларускі народны сход, які азнамянуе сабой заканчэнне папярэдняга пяцігадовага перыяду развіцця краіны і пачатак новага этапа ў жыцці дзяржавы і грамадства. Правядзенне сходу з’яўляецца рэалізацыяй замацаванага ў артыкуле 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права грамадзян “удзельнічаць у рашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў”. Усяго ў рабоце форуму прымуць удзел 2,7 тысячы чалавек, якія прадставяць усе рэгіёны краіны.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу, якая адбылася 28 снежня мінулага года, звярнуў увагу на тое, што ўсе ідэі, якія будуць агучаны на Усебеларускім народным сходзе, павінны служыць адной мэце — забеспячэнню дабрабыту беларусаў. “Нашы прапановы ўдзельнікам сходу павінны быць канкрэтнымі і адлюстроўваць рэальныя праблемы людзей. Нам не патрэбны адарваныя ад жыцця тэорыі. Патрэбен адказ на існуючыя запыты грамадства. Пры гэтым трэба вывучыць самы шырокі спектр думак нашых грамадзян”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Шмат праблем, задач і пытанняў будуць разгледжаны на рэспубліканскім форуме. Гэта і паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва, умацаванне эканамічнага патэнцыялу, рэгіянальнае развіццё, знешняя эканамічная палітыка, фарміраванне спрыяльнага асяроддзя для інвестыцый і шмат іншых.
Як сказаў Дзмітрый Міхайлавіч, Усебеларускі форум стане сапраўдным народным сходам, удзел у якім прымуць рэальныя прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый з усёй краіны. Бо “ніхто акрамя беларускага народа не можа вырашаць, як яму жыць, як развівацца, якім законам быць на нашай зямлі”. Гэта тэзіс кіраўніка краіны, выказаны адносна папярэдняга Усебеларускага народнага сходу, становіцца яшчэ больш важным і актуальным ў цяперашні неспакойны час, ва ўмовах ціску на нашу рэспубліку. Таму ад работы форуму ў многім залежыць, у якой краіне мы будзем жыць праз пяць год і які фундамент дабрабыту і стабільнасці нам удасца закласці за гэты перыяд для нашых дзяцей і ўнукаў.
Старшыня райвыканкама таксама спыніўся на некаторых момантах сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна за апошнія гады, расказаў пра планы на будучае, адказаў на пытанні прысутнай аўдыторыі.
У той жа дзень намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэна Бука сустрэлася з калектывам вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Аіда”. У час сумеснай гутаркі былі абмеркаваны пытанні далейшага развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшую пяцігодку. Ірэна Францаўна таксама расказала прысутным пра сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна, выслухала пытанні і прапановы, якія выказвалі работнікі прыватнага прадпрыемства.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_5251 (Копировать)

IMG_5249 (Копировать)