Дыялогавая пляцоўка: пытанні і прапановы

Актуальное Общество

IMG_5240 (Копировать)

У нашым раёне, як і ў цэлым у вобласці і ў краіне, працягваюць сваю работу дыялогавыя пляцоўкі па пытаннях далейшага развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшую пяцігодку.

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло на базе Станіславоўскага сельвыканкама. Удзел у ім прынялі эксперты: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. Мадэратарам мерапрыемства з’яўлялася старшыня Станіславоўскага сельвыканкама Алена Сідарчук.

Як адзначыла Алена Георгіеўна, дыялогавая пляцоўка — гэта тое месца, дзе прадстаўнікі ўлады і грамадства могуць абмеркаваць самыя надзённыя пытанні аб развіцці і функцыянаванні нашай дзяржавы, уносіць свае прапановы, у тым ліку ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і іншыя заканадаўчыя акты.

У пасяджэнні дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі сацыяльнай і вытворчай сфер, дэпутацкі корпус Станіславоўскага сельскага Савета.

Шмат пытанняў было ўзнята прысутнай аўдыторыяй, якія адносяцца да розных сфер жыццядзейнасці. У прыватнасці, жыхары сельскіх населеных пунктаў, якія ў якасці абагрэву дамоў выкарыстоўваюць торфабрыкет і дровы, зацікаўленыя ў павелічэнні датацыйных норм на набыццё менавіта гэтых двух відаў паліва. У цяперашні час на адно домаўладанне па датацыйным кошце выдзяляецца 3,5 тоны торфабрыкету або 4,9 кубічных метраў дроў.

Шмат людзей у вёсках трымаюць жывёлу: кароў, коней, свіней, каб мець дадатковы фінансавы прыбытак. Менавіта такія гаспадары жадаюць, каб заканадаўствам былі прадастаўлены льготы на аплату зямельнага падатка ў сельскай мясцовасці, а таксама льготы на прадастаўленне зямельных участкаў фізічным асобам, якія зарэгістраваны за межамі раёна.

Як вядома, у нашай краіне на працягу некалькіх год сем’і, дзе нараджаюцца трое і больш дзяцей, маюць права на атрыманне мацярынскага капіталу. Грашовыя сродкі можна скарыстаць толькі на вызначаныя заканадаўствам мэты. Між іншым, сем’і, у якіх нараджаюцца двое дзяцей, таксама зацікаўленыя ў налічэнні мацярынскага капіталу і прапануюць, каб гэта было прадугледжана заканадаўствам.

Усеагульныя прапановы і пытанні будуць абагулены і ўнесены ў адзін дакумент, які ў далейшым накіруюць ў адпаведную камісію для наступнага абмеркавання на VI Усебеларускім народным сходзе.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_5229 (Копировать)IMG_5234 (Копировать)