Чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна за 2020 год

Актуальное Общество

IMG_5272 (Копировать)Правядзенню эфектыўнай палітыкі садзейнічання занятасці насельніцтва спрыяе комплексны падыход, вызначаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Асноўная яго мэта — садзейнічанне грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванне працоўнай занятасці і самазанятасці грамадзян, каардынацыя прафілактычнай работы, накіраванай на рэсацыялізацыю асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
27 студзеня ў малой зале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна за 2020 год. Вёў пасяджэнне камісіі яе старшыня Уладзімір Шпец.
На павестку дня было вынесена некалькі пытанняў. Адно з іх адносілася да аказання садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы.
На пасяджэнне камісіі былі запрошаны 24 асобы, якія працяглы час знаходзяцца без працы. Кожнаму было прапанавана некалькі варыянтаў працаўладкавання і рэкамендавана звярнуцца непасрэдна да наймальнікаў. На сённяшні дзень існуюць працоўныя вакансіі ў арганізацыях і на прадпрыемствах раёна. Напрыклад, у будаўнічую арганізацыю ПМК-68 патрабуюцца муляры і тынкоўшчыкі, у сельгаспрадпрыемства імя Маркава — жывёлаводы і аператары машыннага даення, у ААТ “Даватарскі” — аператары машыннага даення, будаўнікі і трактарысты, у Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў — падсобны рабочы. На раённым рынку працы цяпер маюцца звыш 100 вакансій, працаўладкаванне прапануюць больш за 30 наймальнікаў.
У камісію звярнуліся 6 чалавек і прадаставілі пакет дакументаў: 3 з іх працуюць па працоўных дагаворах за межамі рэспублікі, 3 — працаўладкаваны ва ўстановы і прадпрыемствы раёна і краіны. У выніку па ўсіх разгледжаных зваротах прыняты станоўчыя рашэнні.
На пасяджэнні былі падведзены вынікі работы камісіі ў 2020 годзе. Праведзена 25 пасяджэнняў камісіі, у тым ліку 7 выязных на базе кожнага сельскага Савета і РАУС. На іх былі запрошаны 269 чалавек. З агульнай колькасці грамадзян, якія звярнуліся ў камісію, набольшая колькасць зваротаў паступалі па пытаннях прадастаўлення дакументаў, якія падцвярджаюць занятасць (74 працэнты) і працаўладкавання (17 працэнтаў). Камісіяй за мінулы год аказана інфармацыйна-кансультацыйнае садзейнічанне звыш 1300 грамадзянам.
Работа па працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян праводзілася і праз арганізацыю масавых мерапрыемстваў: “Кірмаш вакансій”, “Дзень прадпрыемства”. У прыватнасці, 24 снежня мінулага года ўпраўленнем па працы сумесна з ТАА “Санта Рытэйл” праведзены “Дзень прадпрыемства”, накіраваны на садзейнічанне ў працаўладкаванні ў магазін “Санта”, у якім прынялі ўдзел звыш 30 чалавек.
На афіцыйным сайце райвыканкама ва ўкладцы Дэкрэт № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” размешчана актуальная інфармацыя па рэалізацыі Дэкрэта № 3: палажэнне аб камісіі, склад камісіі, графік работы і месца размяшчэння камісіі з указаннем адраса, кантактныя тэлефоны і электронны адрас, графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, нарматыўныя акты, алгарытм дзеянняў грамадзян пры звароце ў камісію.
Сумесная работа камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва і ўпраўлення па працы будзе і ў далейшым накіравана на дапамогу незанятым грамадзянам у працаўладкаванні, на стымуляванне працоўнай занятасці і самазанятасці.
Сяргей РАЙЧОНАК.
НА ЗДЫМКУ: падчас працы камісіі

IMG_5274 (Копировать) IMG_5276 (Копировать) IMG_5277 (Копировать) IMG_5278 (Копировать)