Яшчэ ў школе Яўгеній Якімовіч рашыў, што стане пажарным-выратавальнікам

Молодежь Служба 101

IMG_5103 (Копировать)Яўгеній Якімовіч, калі вучыўся ў старэйшых класах Германавіцкай сярэдняй школы, вырашыў для сябе, што ў будучым стане пажарным-выратавальнікам. Юнак упэўнена крочыў да рэалізацыі сваёй мэты і не здрадзіў гэтай мары.
— Шмат маіх старэйшых сяброў і знаёмых абралі для сябе прафесію пажарнага-выратавальніка, — кажа Яўгеній. — Некаторыя з іх ужо маюць пэўны стаж працы, іншыя, таксама як і я, набываюць адукацыю ў профільных навучальных установах. Пасля заканчэння школы я паступіў у Полацкі хіміка-тэхналагічны каледж на аддзяленне “папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. Ведаеце, ніколі аб гэтым не пашкадаваў, бо дадзеная прафесія, якую я хутка набуду, з’яўляецца прафесіяй сапраўдных мужчын. У каледжы працуюць вопытныя педагогі, якія даюць нам не толькі тэарэтычныя веды, але і цікава праводзяць практычныя заняткі.
Дзень у нас пачынаецца ў 7 гадзін раніцы. На стадыёне на працягу 45 хвілін займаемся фізічнымі практыкаваннямі. А з 8 гадзін 30 хвілін і да 16.00 у нас ідуць заняткі. Цяпер я займаюся на другім курсе. Усяго ж перыяд навучання складае 2 гады і 7 месяцаў. Планую ў будучым набыць вышэйшую адукацыю і атрымаць пагоны афіцэра. Наогул, лічу, што абраны мною шлях у будучую прафесію прынясе карысць не толькі мне, але і грамадству. У гэтым я цвёрда ўпэўнены.
Сяргей РАЙЧОНАК.