Афганістан у сэрцах назаўжды… Рэпартаж з урачыстага мітынгу, прысвечанага Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Общество

IMG_5827 (Копировать)15 лютага споўнілася 32 гады як закончыўся адзін з самых працяглых пасля часоў Вялікай Айчыннай вайны лакальных канфліктаў, у якім удзельнічалі савецкія ваеннаслужачыя.
Афганскую вайну як толькі не называлі ў заходніх і савецкіх сродках масавай інфармацыі сакрэтная, неаб’яўленая, акупацыйная, несправядлівая і г. д.
Бег часу гартае дні, месяцы, гады, але памяць пра тую вайну незагойнай ранай баліць у сэрцы кожнага, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях пад гарачым сонцам гэтай паўднёвай краіны.
15 лютага ўся Беларусь успамінала герояў, якія аддалі сваё жыццё падчас афганскай вайны 1979—1989 гадоў.
Па традыцыі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пачаліся з мітынгу каля помніка “Чорны цюльпан” у скверы ДРБУ-131 гарадскога пасёлка.
Намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Васілеўскі звярнуўся да прысутных:
— Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, 15 лютага 1989 года быў завершаны вывад савецкіх войск з Афганістана. Удалечыні ад Радзімы савецкія салдаты, у ліку якіх было нямала нашых землякоў, праявілі мужнасць і самаахвярнасць, смела глядзелі ў твар небяспецы, пазналі кошт чалавечаму жыццю.
Вы, воіны-інтэрнацыяналісты, з’яўляецеся жывым прыкладам мужнасці, стойкасці вернасці свайму грамадзянскаму абавязку для маладых людзей нашага раёна, якія рыхтуюцца да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
У гэты знакавы дзень прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу мужнасць пры выкананні воінскага абавязку, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, за вашу вернасць ратнаму братэрству, якая ў цяжкія хвіліны дапамагла выстаяць, з гонарам вытрымаць суровыя іспыты.
Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, чыстага мірнага неба над галавой.
Ва ўрачыстай атмасферы намеснік кіраўніка раёна ўручыў юбілейныя медалі “30 год заканчэння выканання задач 40-й арміяй у Афганістане” воінам-інтэрнацыяналістам.
Са словамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў да воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўсіх прысутных звярнуліся таксама начальнік адасобленай групы (Шаркаўшчынскага раёна) ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзмітрый Жораў і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Протас.
Памяць жыве ў вершах, у мемарыяльных плітах… Букеты жывых кветак і вянкі былі ўскладзены да помніка. Усе прысутныя пад гук метранома хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць загінуўшых у той жудаснай вайне салдат.
Кажуць, што час залечвае раны, але без мінулага няма сучаснага, не можа быць і будучыні. Бо пакуль мы памятаем — мы жывём. Моладзь Шаркаўшчыны заўсёды памятае пра тых, хто ў маладым узросце прайшоў вогненнымі дарогамі вайны ў Афганістане. Памятае пра тых, каго ўжо, на жаль, няма побач.
Прысутныя школьнікі, прадстаўнікі раённай арганізацыіі ГА “БРСМ” выйшлі з запаленымі лампадкамі да помніка і паставілі іх у форме сэрца як памяць аб неўміручым подзвігу савецкіх салдат.
Працягам мерапрыемства стаў агеньчык успамінаў «Пакуль мы помнім — мы жывём», які арганізавала для воінаў-інтэрнацыяналістаў раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» сумесна з работнікамі раённага Цэнтра культуры.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_5754 (Копировать) IMG_5757 (Копировать) IMG_5767 (Копировать) IMG_5768 (Копировать) IMG_5770 (Копировать) IMG_5772 (Копировать) IMG_5773 (Копировать) IMG_5774 (Копировать) IMG_5775 (Копировать) IMG_5781 (Копировать) IMG_5782 (Копировать) IMG_5783 (Копировать) IMG_5784 (Копировать) IMG_5785 (Копировать) IMG_5787 (Копировать) IMG_5790 (Копировать) IMG_5791 (Копировать) IMG_5802 (Копировать) IMG_5803 (Копировать) IMG_5805 (Копировать) IMG_5806 (Копировать) IMG_5807 (Копировать) IMG_5808 (Копировать) IMG_5810 (Копировать) IMG_5811 (Копировать) IMG_5812 (Копировать) IMG_5813 (Копировать) IMG_5814 (Копировать) IMG_5816 (Копировать) IMG_5817 (Копировать) IMG_5818 (Копировать) IMG_5819 (Копировать) IMG_5822 (Копировать) IMG_5825 (Копировать) IMG_5826 (Копировать) IMG_5827 (Копировать) IMG_5828 (Копировать) IMG_5829 (Копировать)

IMG_5830 (Копировать)

IMG_5834 (Копировать) IMG_5835 (Копировать) IMG_5839 (Копировать) IMG_5841 (Копировать) IMG_5843 (Копировать)