Прадстаўнікі раённай улады наведалі сям’ю загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Сандзюка

Общество

IMG_5887 (Копировать)
Веніяміна Паўлавіча Сандзюка і яго дачку Таццяну наведалі прадстаўнікі раённай улады Юрый Васілеўскі і Тэрэза Міштоўт

У аграгарадку Васюкі разам з дачкой Таццянай і яе роднымі пражывае бацька загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Сандзюка Веніямін Паўлавіч. Партрэт сына, які для родных назаўсёды застаўся маладым, — знаходзіцца на самым відным месцы ў доме.
Прадстаўнікі раённай улады кожны год у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў наведваюць Веніяміна Паўлавіча, які выхаваў сына-героя.
Вось і цяпер 15 лютага намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тэрэза Міштоўт прыехалі да Веніяміна Паўлавіча, уручылі яму грашовую дапамогу, пажадалі моцнага здароўя, усяго найлепшага ў жыцці і выказалі словы шчырага спачування родным Леаніда Сандзюка. Тэрэза Міштоўт уручыла букет кветак Таццяне Веніямінаўне ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_5881 (Копировать) IMG_5885 (Копировать)