З 20 па 30 лістапада ў нашай краіне праходзіць дэкаднік «Дзяржтэхагляд»

Актуальное

З 20 па 30 лістапада ў нашай краіне праходзіць традыцыйны дэкаднік «Дзяржтэхагляд». На працягу дзесяці дзён прадстаўнікі УП «Белдзяржтэхагляд», Транспартнай інспекцыі, Дзяржаўтаінспекцыі ва ўзмоцненым рэжыме правяраюць аўтамабілі і іх уладальнікаў на своечасовае праходжанне дзяржтэхагляду. Так, 21 лістапада ў гарадскім пасёлку ў межах акцыі прайшоў сумесны рэйд у складзе інспектараў ДПС аддзялення ДАІ РАУС Дзмітрыя Краўчанкі і Эргарда Шапалоўскага, начальніка дыягнастычнай станцыі Андрэя Каплуноўскага, спецыялістаў Глыбоцкага філіяла Транспартнай інспекцыі Аляксандра Цынковіча і Валянціна Масальскага. Спецыялісты Транспартнай інспекцыі апроч іншага звярталі ўвагу на пуцявыя лісты, транспартныя накладныя і правільнасць іх афармлення.
Своечасовае праходжанне тэхагляду з’яўляецца адной з абавязковых умоў бяспекі на дарогах, дадзеная акцыя мае на мэце заахвоціць аўтаўладальнікаў да своечасовага наведвання дыягнастычнай станцыі.
Андрэй БУРЭЦ.
Фота Марыны ЖАКАЎКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *