Шаркаўчанка Паліна Вярыга заняла 3-е месца ў рэспубліканскім конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песні “Халі-Хало”

Актуальное

юныя шаркаўшчынскія артысткі сфатаграфаваліся з Пятром Ялфімавым

На мінулым тыдні ў Палацы культуры Наваполацка прайшло яркае, незабыўнае мерапрыемства: рэспубліканскі конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Халі-Хало”. У ім прымалі ўдзел 43 прадстаўнікі з 15 гарадоў Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў.
Журы такога значымага конкурсу юных дараванняў узначальваў вядомы беларускі выканаўца Пётр Ялфімаў. Дарэчы, такая адказная місія выпала яму невыпадкова. У 1995 годзе артыст стаў пераможцам менавіта такога конкурсу.
Наш раён прадстаўлялі ўдзельнікі тэатра эстраднай песні “Маленькая фея” раённага Дома культуры пад кіраўніцтвам Веры Мефодзьеўны Шуман. Нашы юныя шаркаўчанкі — салістка Паліна Вярыга і харэаграфічнае суправаджэнне ў складзе Дар’і Берніковіч, Надзеі Булкінай і Святланы Лысёнак — занялі трэцяе месца ва ўзроставай катэгорыі 12—14 гадоў. Па ўмовах конкурсу трэба было ім выканаць шлягер і песню — дыска 80-х. З гэтай задачай дзяўчынкі справіліся на выдатна. Бурнымі апладысментамі суправаджалі юных артыстак гледачы і журы.
Паліна Вярыга была ўзнагароджана дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Астатнія ўдзельніцы атрымалі вялікі зарад энергіі і творчае натхненне ад удзелу ў такім конкурсе.
Кацярына СОСНА



1 комментарий по теме “Шаркаўчанка Паліна Вярыга заняла 3-е месца ў рэспубліканскім конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песні “Халі-Хало”

  1. Молодцы девочки , очень приятно, что наших талантливых детей замечают и по достоинству оценивают в областных конкурсах. И благодаря таким людям, как Вера Мефодьевна, знают, что на карте Беларуси есть такой маленький,но очень богатый талантами, посёлок Шарковщина.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *