
— так называлася тэма, якую бібліятэчныя работнікі раёна абмяркоўвалі на семінары 15 лістапада. Бо менавіта ад таго, што чытае сучасная моладзь і ці чытае яна ўвогуле, у многім залежыць, наколькі адукаванымі будуць наступныя пакаленні беларусаў, а значыць, і лёс нашай краіны ў цэлым. Прывіць цікавасць да чытання дзецям, падлеткам і моладзі — галоўная, хоць і няпростая задача супрацоўнікаў бібліятэк.
На пачатку мерапрыемства ўвага прысутных была засяроджана на праблеме духоўнага выхавання прадстаўнікоў маладога пакалення. Напярэдадні 100-гадовага юбілею Свята-Успенскага храма перад удзельнікамі семінара выступілі благачынны цэркваў Шаркаўшчынскага раёна іерэй Пётр Бараноўскі і адзін з вернікаў гэтага храма, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Віктар Крук. Яны расказалі пра гісторыю будаўніцтва Свята-Успенскага храма, пра яго заснавальніка Канстанціна Жданава, далучанага да ліку святых, і пра тыя мерапрыемствы, якія запланаваны ў раёне з нагоды юбілейнай даты. У чытальнай зале раённай бібліятэкі ў гэты дзень праходзіла выстава гістарычных матэрыялаў і фотаздымкаў пад назвай “Свята-Успенскаму храму — 100 год”. У час работы семінара было прынята рашэнне праводзіць больш мерапрыемстваў, накіраваных на духоўна-маральнае выхаванне моладзі, а таксама запрашаць на сустрэчы са школьнікамі свяшчэннаслужыцеляў мясцовых храмаў.
Пра найбольш цікавыя акцыі і праекты,арганізаваныя для моладзі ў апошні час, прысутным расказала сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ аддзела культуры райвыканкама Вікторыя Сяткоўская. З інфармацыйнымі і камунікатыўнымі тэхналогіямі ў бібліятэчным абслугоўванні прысутных азнаёміла бібліятэкар раённай бібліятэкі Таццяна Райчонак. Пра знакамітыя і памятныя даты 2013 года, а іх абавязкова неабходна ўлічваць пры планаванні далейшай работы, паведаміла Таццяна Лаўрыновіч, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу. У час свайго выступлення яна прапанавала калегам азнаёміцца і з аглядам некаторых матэрыялаў перыядычных выданняў.
“Інфармацыйны дайджэст: прадстаўляем новыя прафесіі для моладзі” — тэма выступлення метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Веры Мілянцей. Марыя Сушко, загадчыца гэтага аддзела, паведаміла аб асноўных накірунках работы з моладдзю ў бібліятэчных установах раёна. Напрыканцы мерапрыемства яна прадэманстравала прэзентацыю бюлетэняў-водгукаў “Землякі чытаюць творы Янкі Купалы і Якуба Коласа”, 130-годдзе з дня нараджэння якіх адзначалася ў гэтым годзе. Высветлілася, што жыхары нашага рэгіёну перачытваюць творы вядомых беларускіх класікаў, імкнуцца больш даведацца пра іх творчасць. Як адзначыла ў сваім водгуку чытачка пялікаўскай бібліятэкі Алена Клігус, “пакуль будзе жыць на зямлі хоць дзін беларус, будзе жыць і памяць пра Я. Купалу і Я. Коласа. Іх творчасць не згасне.”
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ