Юрый Васілеўскі правёў сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Більдзюгі

Общество

IMG_6164 (Копировать)— VI Усебеларускі народны сход — гэта ўжо гісторыя. Вялікі народны дыялог адбыўся, агучаны дзясяткі пытанняў, якія трэба будзе рэалізоўваць не толькі дэлегатам, але і кожнаму з нас, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі ў час сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Більдзюгі.
— Усе рашэнні сходу былі адлюстраваны ў адпаведнай рэзалюцыі, — падкрэсліў Юрый Анатольевіч. — Камфорт жыцця і бяспека застаюцца нашымі брэндамі. Галоўны арыенцір — магчымасць беларусам жыць, працаваць і развівацца. У планах — адкрываць больш новых вытворчасцей і працоўных месц, развіваць новыя галіны. Наступны крок — буйныя прамысловыя кластэры. Галоўным тут з’яўляецца стварэнне магчымасцей для беларусаў больш зарабляць.
У час форума быў разгледжаны вялікі блок сацыяльных пытанняў. Многія з іх адносяцца да развіцця адукацыі, культуры, медыцыны, умацавання дэмаграфічнага патэнцыялу і здароўя насельніцтва, садзейнічання эфектыўнай занятасці, развіцця фізічнай культуры і спорту.
Шмат намаганняў кіраўніцтва дзяржавы будзе скіравана на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу ў аграпрамысловым комплексе, энергетыцы, лясной гаспадарцы, транспарце, на спажывецкім рынку і турыстычнай індустрыі.
Важным вектарам у развіцці лічбавай трансфармацыі паслужыць падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для лічбавай эканомікі. Для развіцця лічбавых навыкаў беларусаў будзе створана адукацыйная платформа, распрацаваны праграмы навучання з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.
Інвестыцыйная палітыка будзе накіравана на нарошчванне аб’ёмаў інвестыцый, павышэнне эфектыўнасці іх выкарыстання праз прыярытэтнае ўкладанне сродкаў у стварэнне новых высокатэхналагічных вытворчасцей і рэгіянальную інфраструктуру.
Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу адобрылі асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Сацыяльная арыентаванасць беларускай эканамічнай мадэлі застанецца нязменнай.
У завяршэнні сустрэчы Юрый Анатольевіч адказаў на пытанні прысутных, павіншаваў жанчын з надыходзячым святам вясны, пажадаў і надалей заставацца такімі ж мілымі і прыгожымі, заўсёды быць захавальніцамі сямейнага ачага і дабрабыту.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6165 (Копировать) IMG_6166 (Копировать) IMG_6167 (Копировать)