Карэспандэнт Сяргей Райчонак — у ліку лаўрэатаў абласнога конкурсу

Культура

IMG_6311 (Копировать)У любым відзе дзейнасці чалавеку важна прызнанне каштоўнасці і значнасці таго, што ён робіць. І карэспандэнты не з’яўляюцца тут выключэннем. Супрацоўнікі нашай раённай газеты пастаянна ўдзельнічаюць у творчых конкурсах, і заўсёды прыемна пісаць пра іх перамогі. І цяпер наша рэдакцыйная калекцыя папоўнілася чарговым дыпломам.

Карэспандэнт Сяргей Райчонак стаў лаўрэтам 2-й ступені абласнога конкурсу на лепшую публікацыю пра работніка культуры ў СМІ “Служу культуры”.

Віншуем Сяргея з чарговым журналісцкім поспехам, зычым яму натхнення, далейшых творчых поспехаў і працягваць радаваць чытачоў цікавымі публікацыямі.

Калегі.