5 сакавіка ўдзельнік VI Усебеларускага народнага сходу Станіслаў Стома сустрэўся з калектывам Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі

Общество

IMG_6256 (Копировать)Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Стома сустрэўся з калектывам Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі. На сустрэчы ён расказаў аб сваіх уражаннях ад VI Усебеларускага народнага сходу.
Станіслаў Тадэвушавіч казаў пра тое, што дэлегаты адобрылі асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады.
— Галоўная мэта праграмы — забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і рост дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі чалавека, — падкрэсліў галоўны ўрач. — Важна разумець, што паспяховае ўвасабленне ў жыццё гэтых задач залежыць ад работы кожнага з нас.
Як і ў мінулыя пяць год краіна захавае сваю сацыяльна-арыентаваную палітыку. Дзяржава будзе падтрымліваць шматдзетныя сем’і, пажылых грамадзян, інвалідаў, ветэранаў.
— Не ўпершыню сустракаюся з працоўнымі калектывамі, — сказаў Станіслаў Тадэвушавіч. — Людзі ўважліва слухаюць, задаюць пытанні, выказваюць свае думкі, меркаванні. Большасць з іх разумее, што для паляпшэння асабістага дабрабыту важна ставіць перад сабой канкрэтныя задачы і добрасумленна працаваць.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6261 (Копировать) IMG_6262 (Копировать)