Дырэктар Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Мар’ян Паўловіч павіншаваў жанчын са святам і ўручыў узнагароды

Здоровье Общество

gvs4TlWf77Y

5 сакавіка дырэктар Александроўскага  псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Мар’ян Мечыслававіч Паўловіч выканаў прыемную місію і ўручыў узнагароды пяці жанчынам, якія працуюць у гэтай установе. Санітарка Алеся Уладзіміраўна Хаданёнак і спецыяліст па кадрах Ірына Валер’еўна Фёдарава ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Падзяка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлена медыцынскай сястры Марыі Антонаўне Вакіс, санітаркам Ганне Вітальеўне Арсобе, Надзеі Васільеўне Зубавай.

Трэба адзначыць, што дадзеныя ўзнагароды былі прымеркаваны да прафесійнага свята — Дня сацыяльных работнікаў, які адзначаюць на пачатку студзеня. Але ў сувязі з пандэміяй каронавіруснай інфекцыі іх уручэнне затрымалася. Дзень жанчын 8 сакавіка стаў добрай нагодай для ўручэнне ўзнагарод,  якія Мар’ян Мечыслававіч дапоўніў шчырымі словамі віншаванняў.

Андрэй БУРЭЦ.

НА ЗДЫМКУ: Ганна Арсоба, Надзея Зубава, Мар’ян Паўловіч, Марыя Вакіс, Алеся Хаданёнак, Ірына Фёдарава.