8 Сакавіка — самае прыгожае і пяшчотнае свята

Актуальное

152 (Копировать)
настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 Алена Чарняўская

8 Сакавіка — самае прыгожае і пяшчотнае свята. Мужчыны віншуюць блізкіх і каханых жанчын з днём вясны, дораць падарункі і кветкі. Павіншаваць жанчын можна ў вершаванай форме, паштоўкай або простым смс-паведамленнем. Галоўнае — не забыць зрабіць гэта, бо ўсе прадстаўніцы слабага полу любяць гэта і цэняць у любым узросце.
— У гэты дзень, на мой погляд, мужчыны павінны больш адкрыта казаць аб сваіх пачуццях, прычым, выказваць іх не толькі словамі, але і быць больш уважлівымі, добрымі, чулымі, — упэўнена настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 Алена Чарняўская. — З вялікай радасцю ў душы прымаю падарункі ад сваіх родных — мужа і сына ў гэты святочны дзень. Не абыходзіць нас увагай і мужчынскі калектыў нашай установы адукацыі. Але асабліва шчыра і пранікнёна віншуюць са святам мае маленькія вучні — хлопчыкі і дзяўчынкі 3 “Б” класа.
Наогул, 8 Сакавіка — гэта свята кахання, доўгачаканай вясны, яркага сонца, цудоўных кветак. Менавіта такім — светлым і натхняльным мы, жанчыны, і чакаем яго кожны год.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6157 (Копировать)