Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу Уладзімір Шпец 16 сакавіка сустрэўся з калектывам ААТ «Ельня-Агра»

Актуальное Общество

IMG_6454 (Копировать)Нягледзячы на тое, што VI Усебеларускі народны сход адбыўся больш чым месяц назад і ўжо стаў гісторыяй, яго ўдзельнікі працягваюць праводзіць сустрэчы ў працоўных калектывах і інфармаваць людзей аб гэтым маштабным рэспубліканскім форуме.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец 16 сакавіка сустрэўся з кіраўніцтвам, спецыялістамі і работнікамі адкрытага акцыянернага таварыства “Ельня-Агра”.
— Усе рашэнні сходу былі адлюстраваны ў адпаведнай рэзалюцыі, — сказаў Уладзімір Серафімавіч. — Камфорт жыцця і бяспека застаюцца нашымі брэндамі. Галоўны арыенцір — магчымасць беларусам жыць, працаваць і развівацца. У планах — стварэнне новых вытворчасцей і працоўных месц, развіваць новыя галіны. Наступны крок — буйныя прамысловыя кластэры. Галоўным тут з’яўляецца стварэнне магчымасцей для беларусаў больш зарабляць.
Па-ранейшаму будзе ўмацоўвацца дэмаграфічны патэнцыял і здароўе насельніцтва. Палітыка дзяржавы будзе садзейнічаць эфектыўнай занятасці насельніцтва, устойліваму росту даходаў, умацаванню адраснасці сацыяльнай падтрымкі, павышэнню якасці адукацыі, раскрыццю культурнага патэнцыялу, стварэнню магчымасцей для развіцця і самарэалізацыі моладзі.
У другой частцы сустрэчы Уладзімір Шпец выслухаў пытанні і праблемы, з якімі сёння сутыкаюцца жыхары вёскі Зорка і навакольных населеных пунктаў. Шмат нараканняў у мясцовых жыхароў на стан дарожнага пакрыцця. Мноства выбоін, асабліва вясной і ў дажджлівае надвор’е на завулку Лясным ў Зорцы. Нязручна рухацца на легкавым транспарце, веласіпедзе або проста крочыць пешшу жыхарам вёскі Чарамхова па цэнтральнай вуліцы, на якой стан гравійнага пакрыцця нездавальняючы. Уладзімір Серафімавіч разам са старшынёй Германавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Маяй Якімовіч пабывалі на праблемных участках названых вуліц, каб уласна ўпэўніцца ў гэтым. І сапраўды, праблема мае месца, але яна вырашальная. Па меры магчымасцей дарожнае пакрыццё будзе рамантавацца і грэйдзіравацца.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6450 (Копировать) IMG_6451 (Копировать)