Даяркі МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра” Марына Бука і Святлана Буда ўзнагароджаны ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”

Прафсаюзы Сельское хозяйство

498 (Копировать)З 2016 года ў краіне праходзіць. Яе ініцыятарам выступае Беларускі прафесіянальны саюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Падчас акцыі прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі сельгаспрадпрыемстваў вядуць маніторынг малочнатаварных і жывёлагадоўчых ферм. Асаблівая ўвага надаецца санітарна-бытавым умовам працы, тэхніцы бяспекі, наяўнасці ў работнікаў спецвопраткі і абутку. Па выніках працы лепшыя жывёлаводы атрымліваюць падарункі і грашовыя прэміі.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская наведала МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, каб адзначыць плённую працу аператараў машыннага даення Марыны Бука і Святланы Буда. За студзень-люты 2021 года першая надаіла ў сярэднім 726 кілаграмаў малака ад адной каровы, а другая — 665 кілаграмаў.
Таццяна Мікалаеўна ўручыла жанчынам грашовыя прэміі, пажадала ім далейшай плённай працы, здароўя, сямейнага дабрабыту і высокіх вытворчых паказчыкаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.