«Чалавек года Шаркаўшчыны—2020» (фотарэпартаж з урачыстага мерапрыемства)

Общество Патрыятычнае выхаванне

_MG_6906 (Копировать)Сёлета ў дзявяты раз на раённым узроўні ўшанавалі лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны” па выніках працы за 2020 год. За гэты час імі сталі 132 чалавекі. Гэта самыя дастойныя людзі, прадстаўнікі ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства, якія сваёй сумленнай працай умацоўваюць эканоміку рэгіёна, дасягаюць значных поспехаў у розных сферах дзейнасці.
На святочнай урачыстасці, якая прайшла 19 сакавіка, прысутнічалі кіраўніцтва раёна, дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, лаўрэаты званняў “Чалавек года Віцебшчыны” і “Чалавек года Шаркаўшчыны” мінулых гадоў, старшыня Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Ганна Сінько, ветэраны працы, прадстаўнікі духавенства, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь.
— Ушанаванне лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны” заўсёды праходзіць у асаблівай урачыстай атмасферы, — сказаў, звярнуўшыся да прысутных, старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака. — Сёння ў гэтай зале сабраліся выдатныя працаўнікі, тыя, хто вырошчвае ўраджай, лечыць, вучыць, будуе, займаецца вытворчасцю разнастайнай прадукцыі, беражэ і ахоўвае наш спакой.
2020 год быў для ўсіх нас няпростым, напоўненым цяжкасцямі і выклікамі. Але разам з тым ён даў нам каштоўны вопыт, запомніўся і станоўчымі вынікамі. У першую чаргу, мінулы год стаў экзаменам на трываласць для сферы аховы здароўя з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з каронавіруснай інфекцыяй.
70 працэнтаў выручкі ад рэалізацыі ўсёй прадукцыі раёна ў цяперашні момант прыходзіцца на долю аграпрамысловага комплексу. У мінулым годзе вытворчасць сельгаспрадукцыі вырасла на 5,6 працэнта да ўзроўню 2019 года. Больш чым на 14 працэнтаў павялічылася вытворчасць працы. Машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў папоўніўся новымі сельгасмашынамі. Вядзецца будаўніцтва і рэканструкцыя аб’ектаў жывёлагадоўлі.
Малы і сярэдні бізнес забяспечвае чацвёртую частку бюджэту раёна. Працуюць 294 суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У 2020 годзе створана 5 новых арганізацый. У 1,5 раза ўзраслі аб’ёмы экспартных паставак тавараў. Прадукцыя нашых прадпрыемстваў экспартуецца ў 19 краін бліжняга і дальняга замежжа.
Пасля праведзеных будаўніцтва і рэканструкцыі ўводзяцца ў эксплуатацыю аб’екты гандлю, шматкватэрны жылы дом у гарадскім пасёлку. Рамантуюцца вуліцы раённага цэнтра аграгарадкоў і вёсак. Праведзены капітальны рамонт сярэдняй школы № 1, пачаўся капітальны рамонт СШ № 2. Шмат што зроблена дзеля дабрабыту жыхароў нашага раёна, але яшчэ многа планаў і задумак наперадзе.
Паважаныя лаўрэаты, за званнем “Чалавек года Шаркаўшчыны” стаіць аўтарытэт, які каваўся гадамі. У ім адлюстраваецца ваш прафесіяналізм, настойлівасць, прагрэсіўныя падыходы. Ваша сумленная праца умацоўвае імідж раёна. Шчыра віншую вас з заслужанай узнагародай!
І вось наступіў самы ўрачысты момант мерапрыемства. На сцэну для ўзнагароджвання па чарзе сталі ўзыходзіць лаўрэаты ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”. У намінацыі “аграпрамысловы комплекс” адзначаны вадзіцель ААТ “Ельня-Агра” Віктар Уладзіміравіч Красько, аператар па штучным асемяненні жывёлы аддзялення “Каўшэлева” ААТ “Жвіранка” Святлана Аляксандраўна Крышталевіч, токар ААТ “Агратэхсэрвіс” Аляксандр Іванавіч Пяткевіч, аператар машыннага даення ААТ “Княж” Людміла Юр’еўна Хаданёнак. Вадзіцель філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” КГУП “Полацкая ўніверсальная база” Барыс Рыгоравіч Андрэеў стаў лаўрэатам звання ў намінацыі “прамысловасць і перапрацоўчая прамысловасць”. У намінацыі “будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка” ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля філіяла ДРБУ-131 КПРБУП “Віцебскаблдарбуд” Аляксей Міхайлавіч Другакоў і галоўны бухгалтар філіяла ДБУ-26 ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст №1, г. Віцебск” Валянціна Якаўлеўна Шалкоўская. Дыспетчар Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак Валянцін Мамертавіч Туронак адзначаны ў намінацыі “транспарт, энергетыка, сувязь і лясная гаспадарка”. Прадавец 6-га разраду магазіна № 24 “Журавінка” г.п. Шаркаўшчына Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Людміла Мікалаеўна Алянцэвіч — у намінацыі “бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі”. Званне лаўрэата ў намінацыі “адукацыя” прысвоена дырэктару сацыяльна-педагагічнага цэнтра Надзеі Станіславаўне Верушэўскай. У намінацыі “ахова здароўя” — ўрачу-гігіеністу раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Валянціне Пятроўне Седзюкевіч. Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Цімафееўна Фромертас стала лаўрэатам у намінацыі “культура і мастацтва, фізічная культура, спорт і турызм”. Дырэктар ВГУП “Камплект-М” Кожана Вячаслава Міхайлавіча Іван Люцыянавіч Барыла — у намінацыі “малы і сярэдні бізнес”. Званне лаўрэата “Чалавек года Шаркаўшчыны” ў намінацыі “праваахоўная, фінансавая і банкаўская дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне” прысвоена начальніку ПАВП № 12 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігару Іванавічу Кавалеўскаму. Трактарыст-машыніст ААТ “Буеўшчына” Аляксандр Дзмітрыевіч Алексяёнак стаў лаўрэатам у намінацыі “моладзь”.
Ад імя ўзнагароджаных лаўрэатаў выступіла дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Надзея Верушэўская. Яна выказала словы вялікай удзячнасці за аказаны гонар раённай уладзе. Надзея Станіславаўна падкрэсліла, што толькі сумеснымі намаганнямі можна атрымаць высокія станоўчыя вынікі ў працы, дасягнуць прызнання і перамог на жыццёвым шляху.
Па традыцыі на такіх маштабных мерапрыемствах узнагароджваюцца лепшыя вучні школ, за якімі будучыня раёна, заўтрашні дзень шаркаўшчынскай зямлі. Таленавітая моладзь з’яўляецца дастойнай зменай сваім бацькам. Доказ таму — штогадовы ўдзел школьнікаў у прадметных алімпіядах і занятыя імі прызавыя месцы. 15 юнакам і дзяўчатам, якія сталі прызёрамі абласных прадметных алімпіяд, пераможцамі раённых прадметных алімпіяд, а таксама вучням, якія ўдастоены звання “Вучань года”, іх бацькам і педагогам Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама.
Ад імя ўзнагароджаных школьнікаў выступіла вучаніца 10 класа СШ № 1 Дарына Аляхновіч. Яна падзякавала раённай уладзе, настаўнікам і бацькам за праяўленыя клопат і ўвагу. Дала абяцанне, што яны, прадстаўнікі маладога пакалення, стануць дастойнымі прадаўжальнікамі слаўных спраў сённяшніх лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”.
Пасля ўрачыстай часткі адбыўся святочны канцэрт з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў раёна, якія таксама ўносяць істотны ўклад у стварэнне іміджа шаркаўшчынскага краю, багатага талентамі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_7485 (Копировать)

_MG_6891 (Копировать)IMG_7501 (Копировать) IMG_7516 (Копировать) IMG_7528 (Копировать) IMG_7534 (Копировать)

_MG_6898 (Копировать) _MG_6903 (Копировать)

_MG_6914 (Копировать) _MG_6915 (Копировать) _MG_6919 (Копировать) _MG_6921 (Копировать) _MG_6925 (Копировать) IMG_7540 (Копировать) IMG_7553 (Копировать) IMG_7562 (Копировать) IMG_7567 (Копировать) IMG_7573 (Копировать) IMG_7577 (Копировать) IMG_7579 (Копировать) IMG_7583 (Копировать) IMG_7584 (Копировать) IMG_7587 (Копировать) IMG_7595 (Копировать) IMG_7597 (Копировать) IMG_7598 (Копировать) IMG_7601 (Копировать) IMG_7603 (Копировать) IMG_7604 (Копировать) IMG_7606 (Копировать) IMG_7619 (Копировать) IMG_7621 (Копировать) IMG_7622 (Копировать) IMG_7629 (Копировать)