Прадстаўнікі раённай улады сустрэліся з жыхарамі вёскі Антанова

Актуальное Общество

IMG_6552 (Копировать)Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэна Бука сустрэлася з жыхарамі вёскі Антанова Радзюкоўскага сельскага Савета дэпутатаў. Разам з Ірэнай Францаўнай былі таксама галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Валянціна Чарняўская, старшыня Радзюкоўскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Цітовіч, намеснік кіраўніка сельгаспрадпрыемства імя Маркава Анатолій Дзітрыс.
У ходзе сустрэчы Ірэна Бука данесла да прысутных інфармацыю пра асноўныя моманты правядзення VI Усебеларускага народнага сходу, яго вынікі, асноўныя накірункі развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшую пяцігодку. Ірэна Францаўна расказала жыхарам вёскі пра паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна, пра планы і задачы на будучае ў справе паляпшэння ўмоў жыцця і працы жыхароў нашага рэгіёну.
У сумеснай гутарцы абмеркавалі пытанні навядзення парадку на зямлі, медыцынскага, культурнага, гандлёвага абслугоўвання жыхароў вёскі Антанова і іншых населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі Радзюкоўскага сельскага Савета дэпутатаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6554 (Копировать)IMG_6566 (Копировать)